У Беларусі разгледзелі больш як 1,2 тысячы крымінальных спраў, заведзеных пасьля падзей жніўня 2020 году. У іх асудзілі звыш 1,6 тысячы чалавек.
24 студзеня ў судзе Савецкага раёну Менску пачаўся суд над бізнэсоўцам Аляксандрам Васілевічам.
«Кібэр-партызаны» апублікавалі новае аўдыё: міліцэйскі начальнік дакарае, што судзьдзі даюць затрыманым мяккія пакараньні і патрабуе, каб давалі больш жорсткія.
Мужчыну асудзілі праз 2 месяцы на 10 сутак арышту за тое, што пазваніў па нумары «102» і сказаў «Верым, можам, пераможам. Жыве Беларусь».
Вынесьлі вырак лекару Аляксандру Цялегу за абразы прадстаўнікоў улады.
Прысуд вынес суд Маскоўскага раёну Берасьця 20 студзеня.
Лекар Аляксандар Цялега, якога судзяць у Горадні за абразы прадстаўнікоў улады, выступіў з апошнім словам у судзе Ленінскага раёну Горадні 19 студзеня.
Пасьля 9 жніўня 2020 году за абразу Лукашэнкі асудзілі ўжо 119 чалавек.
Беларусаў працягваюць перасьледаваць за іх грамадзянскую пазыцыю. Свабода штодня вядзе хроніку рэпрэсій.
11 студзеня Сьледчы камітэт паведаміў аб завяршэньні расьсьледаваньня ў дачыненьні да дзесяці ўдзельнікаў анархісцкага руху. Паводле прэс-службы ведамства дзеяньні абвінавачаных кваліфікаваны па 10 артыкулах Крымінальнага кодэксу. Перададзеныя ў пракуратуру матэрыялы справы складаюць 160 тамоў.
Новы суд над Вольгай Класкоўскай пачаўся ў Берасьці 19 студзеня. Яе вінавацяць у абразе міліцыянта.
Суд Савецкага раёну Менску 19 студзеня вынес вырак па крымінальнай справе супраць вядомага журналіста і футбаліста «Крумкачоў» Аляксандра Івуліна.
Суд даказаў 8 забойстваў рукамі Сяргея Дзербянёва.
Колькасьць палітвязьняў у Беларусі імкліва набліжаецца да 1000. Па стане на ранак 19 студзеня іх 993 чалавекі, пры гэтым толькі за 2022 год зьявіліся 23 новыя.
Судовыя спрэчкі адбыліся ў судзе над Аляксандрам Івуліным.
Рашэньне пра ліквідацыю прынялі 12 студзеня, але вядома пра гэта стала толькі цяпер. Агульная колькасьць ліквідаваных рэжымам Лукашэнкі арганізацый набліжаецца да 300.
Беларусаў працягваюць перасьледаваць за іх грамадзянскую пазыцыю. Свабода вядзе хроніку рэпрэсій.
Суд Савецкага раёну Менску 17 студзеня пачаў разгляд крымінальнай справы супраць журналіста выданьня Tribuna.com Аляксандра Івуліна.
Судзьдзя Яўген Ерафееў вынес абвінаваўчы прысуд двум удзельнікаў акцый пратэсту ў горадзе на поўдні Беларусі.
Новак Джокавіч ня выступіць на сёлетнім Australian Open. Суд Мэльбурну пастанавіў выслаць яго з краіны.
Паседжаньне па апэляцыі Леаніда Судаленкі прайшло 14 студзеня.
Жыхар Шаркаўшчыны, якога абвінавачвалі ў забойстве і пратрымалі ў СІЗА 16 месяцаў, праз суд дабіўся выплаты кампэнсацыі, паведамляюць «Народныя навіны Віцебска».
Суд у Маскве вызваліў зь СІЗА беларуса Андрэя Казімірава, якога ў Беларусі абвінавачваюць ва ўдзеле ў «масавых беспарадках» пасьля пратэстаў 2020 году.
Спагнаньне грошай з поп-зоркі адбываецца пасьля судовага пазову «Белкаапсаюзу».
Генэральная пракуратура накіравала ў суд крымінальную справу Алеся Пушкіна, якому інкрымінуюць рэабілітацыю нацызму і зьдзек зь дзяржаўных сымбаляў.
Прысуд вынес суд Фрунзэнскага раёну Менску 11 студзеня.
У Менску завяршыўся суд, пачаты пасьля пазову амэрыканскай кампаніі Google LLC. Сусьветна вядомая кампанія прайграла.
Палітвязьню ставяць у віну ўхіленьне ад выплаты падаткаў. Але дакладны склад і колькасьць артыкулаў невядомы праз падпіску аб невыдаваньні.
Перасьлед беларусаў з палітычных матываў не спыняецца. Свабода вядзе хроніку рэпрэсій.
Паводле абвінавачаньня, 29 верасьня 2021 году Гаўрыленка прачытаў пра інцыдэнт з Зельцарам і Федасюком, пасьля чаго скапіяваў карцінку і размясьціў яе ў чаце «Могилев **%», дзе ішло абмеркаваньне гэтай падзеі, а таксама пакінуў свой камэнтар
Усяго жанчыне выставілі 11 абвінавачаньняў. Агульны тэрмін пазбаўленьня волі па іх можа дасягнуць больш за 100 гадоў.
У «справе Зельцара» затрымалі каля 200 чалавек.
Беларусаў працягваюць перасьледаваць за іхную грамадзка-палітычную пазыцыю.
Праваабарончы цэнтар «Вясна» падвёў вынікі 2021 году, падаўшы лічбы, як грамадзянаў Беларусі каралі за пратэсты. Агулам судзьдзі пакаралі асуджаных паводле палітычных матываў на 1992 гады.
У Беларусі цяпер 968 чалавек, прызнаных палітвязьнямі.
У Беларусі і на пачатку 2022 году працягваюць выносіць абвінаваўчыя прысуды за абразы сілавікоў.
За кроплі маторнай алівы на дзяржаўным сьцягу вынесьлі абвінаваўчы прысуд у крымінальнай справе.
Беларусь сёлета зноў будзе жыць з дэфіцытам. Разьбіраемся, каму колькі грошай зьбіраюцца выдзеліць у бюджэце на 2022 год.
Усе падсудныя — непаўналетнія: двое хлопцаў і пяць дзяўчынак. Падрабязнасьцяў па справе практычна няма, паседжаньні праходзілі ў закрытым фармаце.
Google зьвярнуўся ў суд з просьбай праверыць законнасьць дзеяньняў Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю. Справу зараз разглядаюць у Вярхоўным судзе ў закрытым рэжыме, паведамляе «Наша ніва».
3 студзеня суд Цэнтральнага раёну Гомля вынес прысуд у крымінальнай справе былога супрацоўніка «Беларуснафты» Дзьмітрыя Грышчанкі і праграміста Станіслава Мачалава. Іх абвінавацілі ў «масавых беспарадках» і «гвалце над міліцыяй».
Роўна год таму супрацоўнікі КДБ затрымалі 61-гадовага баранавіцкага актывіста і краязнаўцу, інваліда 2-й групы Ўладзімера Гундара. Жонка Ўладзімера Гундара Алена паведаміла Свабодзе апошнія навіны ад мужа.
28 сьнежня на 2 гады калёніі асудзілі былога работніка Генэральнай пракуратуры Аляксандра Мікалаева. Яго судзілі паводле некалькіх артыкулаў Крымінальнага кодэксу: абраза прадстаўніка ўлады (арт. 369), абраза прэзыдэнта (арт. 368), абраза судзьдзі (арт. 391).
Рашэньне прыняў суд Чыгуначнага раёну Гомля 29 сьнежня.
Гучная «цукровая справа» цягнулася больш за год і завяршылася прысудамі 30 сьнежня.
Абвінавачаньне запрасіла па 3 гады для жыхароў Гомля за «масавыя беспарадкі»
Улады паведамілі пра спагнаныя штрафы па выніках 2021 году.
На гэты раз Віталь Ланько атрымаў ня «хімію», а рэальны турэмны тэрмін.
Пра гэта 29 сьнежня паведаміла Генэральная пракуратура Беларусі.
Маскоўскі гарадзкі суд вырашыў ліквідаваць праваабарончы цэнтар «Мэмарыял», прызнаны ў Расеі «замежным агентам». Гэта адбылося пасьля таго, як напярэдадні Вярхоўны суд Расіі ліквідаваў міжнароднае таварыства «Мэмарыял».
Загрузіць яшчэ