Літоўскія мытнікі 15 жніўня ў пункце пропуску «Райгардас-Прывалка» затрымалі чарговую буйную партыю цыгарэт
У леташнім жніўні на некаторых буйных беларускіх прадпрыемствах пачаліся хваляваньні рабочых, ня згодных з вынікамі выбараў і гвалтам сілавікоў над мірнымі дэманстрантамі. Глядзім, што на гэтых заводах цяпер.
Праз эўрапейскія санкцыі аказаліся заблякаванымі банкаўскія сродкі, за кошт якіх меркавалася прафінансаваць шэраг буйных праектаў, зьвязаных з рамонтам і пракладваньнем дарог, мастоў ды разьвязак.
Буйныя міжнародныя авіякампаніі перанакіроўваюць самалёты, каб абысьці паветраную прастору Афганістану, пасьля таго як рух Талібан заняў сталіцу краіны Кабул і абвясьціў аб поўным кантролі над тэрыторыяй краіны
Сёньня Беларуская чыгунка абнародавала заяву пра зьмену маршрутаў руху, пэрыядычнасьці курсаваньня, раскладу некаторых цягнікоў, а таксама пра скасаваньне шэрагу кірункаў руху
Гарадзкія ўлады Краменчука ў Палтаўскай вобласьці Ўкраіны ў 2019 годзе купілі 10 аўтобусаў МАЗ і атрымалі вялікую праблему ў 2021-м.
Сьветлагорскі цэлюлёзна-кардонны камбінат вырашылі абнавіць у 2010 годзе. Там зьбіраліся наладзіць вытворчасьць сыравіны для паперы.
Беларусы пратэстуюць ня толькі на вуліцах: за год зьявілася некалькі іншых спосабаў ціснуць на рэжым знутры. Адзін зь іх — «пратэст кашальком». Людзі спрабавалі пазьбягаць аплаты камунальных паслуг, здымаць уклады з банкаў і байкатаваць зьвязаныя з уладамі кампаніі.
Сузаснавальнік Беларускага свабоднага тэатру, адзін з кіраўнікоў Беларускага фонду культурнай салідарнасьці, грамадзка-палітычны дзяяч Мікалай Халезін расказаў у эфіры youtube-каналу Свабода Premium пра каротка- і доўгатэрміновы эфэкт санкцыяў на рэжым у Беларусі.
Скасаваньне такой колькасьці рэйсаў ускосна пацьвярджае фінансавыя цяжкасьці арганізацыі.
Найважнейшыя падзеі 14 жніўня.
На сайце petition.by зьмешчаны адказ Міністэрства аховы здароўя Беларусі на пэтыцыю, падпісанты якой прапаноўвалі завезьці ў краіну вакцыны, прызнаныя ў Эўразьвязе і ЗША.
У Беларусі ў ліпені прадоўжыўся адток грошай з банкаўскіх валютных укладаў. Пры гэтым рублёвыя дэпазыты вырасьлі пасьля падзеньня на працягу некалькіх месяцаў.
Сёньня ў Осла Сьвятлана Ціханоўская і генэральны дырэктар Yara Свайн-Тур Гульсэтэр правялі сустрэчу, на якой абмеркавалі правы чалавека, дэмакратыю і супрацоўніцтва нарвэскай кампаніі зь «Беларуськаліем»
З прычыны палітычнага крызісу ў Беларусі міжнародныя фінансавыя інстытуты адмаўляюцца ад супрацоўніцтва з уладамі краіны. Як і на што гэта паўплывае, высьвятляла DW.
Міністар замежных спраў Украіны Дзьмітро Кулеба пацьвердзіў намеры ўкраінскага ўраду пашырыць супрацу з найбольшым у Эўропе польскім нафтавым канцэрнам ORLEN для дывэрсыфікацыі паставак энэргарэсурсаў і ўзмацненьня энэргетычнай бясьпекі Ўкраіны.
815 ахвяраў за суткі. Гэта максымум з пачатку сусьветнай пандэміі. Пры гэтым за мінулыя 24 гадзіны каранавірусам заразіліся 22 277 чалавек.
Не праходзяць плацяжы з Эўразьвязу кліентам у Беларусі.
Гэры Клайд Гафбаўэр расказаў, як ацэньвае ўказ прэзыдэнта ЗША Байдэна датычна Беларусі і чаму галоўнае пытаньне цяпер — наколькі глыбока Расея гатовая залезьці ва ўласную кішэню, каб падтрымаць рэжым Лукашэнкі.
Генэральны дырэктар нарвэскай кампаніі Yara Свайн-Тур Гульсэтэр напярэдадні сустрэчы са Сьвятланай Ціханоўскай, якая адбудзецца 13 жніўня ў Осла, расказаў пра падрабязнасьці супрацы сваёй кампаніі зь «Беларускаліем».
Сузаснавальнік Беларускага свабоднага тэатру, адзін з кіраўнікоў Беларускага фонду культурнай салідарнасьці, грамадзка-палітычны дзеяч Мікалай Халезін — пра санкцыі ЗША і новыя магчымасьці для ЗША ў вырашэньні беларускага крызісу пасьля адкліканьня амбасадара Джулі Фішэр.
Бесьперапыннае выманьне валюты працягваецца 18 месяцаў запар: чысты адток укладаў наблізіўся да 50% ад ранейшага максымуму.
Скарачэньне паставак беларускіх нафтапрадуктаў ва Ўкраіне ня выклікала дэфіцыту паліва. Як сьведчыць статыстыка, нястачу змаглі кампэнсаваць за кошт павелічэньня ўласнай вытворчасьці і паставак зь іншых краін.
З прычыны санкцый ЗША супраць Беларусі Літва спыніць транзыт калійных угнаеньняў вытворчасьці «Беларуськалію» ў сьнежні.
Кампанія Google аспрэчыць у судзе рашэньне Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю Беларусі пра манапалізм інтэрнэт-крамы Google Play на тутэйшым рынку.
Санкцыі ЗША ў дачыненьні да «Беларуськалію» (100% акцый належыць дзяржаве) прывядуць да зьніжэньня даступнасьці калійных угнаеньняў на сусьветным рынку і росту цэнаў на іх, лічыць кіраўніцтва «Беларускай калійнай кампаніі», эксклюзіўнага трэйдэра салігорскага прадпрыемства.
Першыя ацэнкі новых санкцыяў ЗША, Вялікай Брытаніі і Канады супраць рэжыму ў Беларусі вельмі розьняцца — адны называюць іх вельмі моцнымі, іншыя кажуць, што яны асабліва на эканоміку Беларусі не паўплываюць.
Міністэрства замежных спраў Беларусі распаўсюдзіла заяву з нагоды прынятых Злучанымі Штатамі Амэрыкі, Вялікай Брытаніяй і Канадай санкцый супраць беларускага рэжыму.
У гадавіну прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі ЗША, Канада і Вялікая Брытанія ўвялі новыя санкцыі ў дачыненьні да Беларусі. Разьбіраемся, чым яны небясьпечныя.
Паводле зьвестак прафсаюзнага маніторынгу ў чэрвені, у параўнаньні з цэнамі сьнежня 2020 году ў Беларусі значна падаражэла практычна ўся агародніна.
Габрыелюс Ландсбергіс лічыць, што прымусіць Лукашэнку адмовіцца ад правакацый могуць толькі моцныя санкцыі, у тым ліку супраць алькагольнай галіны, якую раней мала згадвалі, але якая мае вялікае значэньне для афіцыйнага Менску.
У жнівеньскім макраэканамічным аглядзе аналітыкі банку зьвяртаюць увагу на запаволеньне тэмпаў эканомікі Беларусі.
Санкцыі будуць дзейнічаць два гады.
Невыпадкова рашэньні ад санкцыях былі аб’яўлены менавіта 9 жніўня, у гадавіну прэзыдэнцкіх выбараў і пачатка масавых пратэстаў.
Урад плянуе перавесьці дзяржаўных служачых, выкладчыкаў школ і ўнівэрсытэтаў на расейскія мэсэнджэры, сэрвісы электроннай пошты і відэасувязі да 2022 году.
Раней у Нацбанку заяўлялі, што адток укладаў увасабляе пагрозу фінансавай стабільнасьці. Уклады ў рублях раней, наадварот, дэманстравалі рост, а цяпер зноў зьніжаюцца.
Беларуская чыгунка падвысіць тарыфы на перавозкі ў межах краіны.
Старшыня Менскага гарвыканкаму Ўладзімер Кухараў абурыўся, што тавары з краін, якія ўвялі супраць Беларусі санкцыі, стаяць у беларускіх сеткавых крамах на «найлепшых паліцах».
Такое рашэньне прынялі ўлады Іраку. Яно тычыцца ўсіх перавозьнікаў.
У Беларусі перастануць прадаваць прылады награваньня тытуню Iqos, паведамляецца ў справаздачы за другі квартал 2021 года Philip Morris International.
Найбуйнейшы ў сьвеце вытворца прадуктаў харчаваньня Nestlé зьменшыць аб’ёмы сваёй рэклямы на беларускіх дзяржтэлеканалах, паведамляе Deutsche Welle.
Цэны на прыродны газ у Эўропе абнавілі гістарычны рэкорд, перавысіўшы 540 даляраў за тысячу кубамэтраў
У Літве зьнішчылі больш за 532 тысячы пачкаў нелегальна ўвезеных у краіну цыгарэт і 2178 літраў алькагольнай прадукцыі.
У рамках гэтай крымінальнай справы асудзілі ўжо 30 чалавек.
Авіякампанія Iraqi Airways паведаміла ў сваіх сацыяльных сетках пра спыненьне на тыдзень рэйсаў у Беларусь. Паведамленьне падпісана міністэрствам транспарту Іраку.
На беларуска-літоўскай мяжы штодня затрымліваюць нелегальных мігрантаў з усходніх краінаў. Глядзім, чым можа адказаць Літва на дзеяньні Беларусі.
Авіякампанія Iraqi Airways скасавала сёньняшні рэйс з Басры ў Менск. Інфармацыя зьявілася на табло прылётаў Менскага аэрапорту.
Літва прапануе паглыбіць галіновыя санкцыі супраць Беларусі. Гэта, хутчэй за ўсё, паўплывае на вытворчасьць угнаеньняў, да якой будуць прымяняцца больш жорсткія абмежаваньні, чым ужо прадугледжана.
Сярэдні заробак ва Ўкраіне за чэрвень 2021 году склаў 14 313 грн, гэта каля 525 даляраў. У Беларусі сярэдні заробак за чэрвень — 568 даляраў.
2,49 — такі курс даляра паводле Нацыянальнага банку Беларусі 3 жніўня. У леташнім жніўні ён быў 2,43 за даляр. Глядзім, чаму даляр не расьце.
Загрузіць яшчэ