У Беларусі McDonald’s працягвае працаваць.
Паводле Міжнароднай рады па збожжы, у апошнія гады Ўкраіна была чацьвёртым па велічыні экспартэрам збожжа ў сьвеце. 90% гэтай сыравіны яна адпраўляла праз парты ў Чорным моры.
Францускі аўтамабільны канцэрн Renault прадаў сваю долю ў «АвтоВАЗе».
У Бэрліне ўжо вядуць перамовы з новымі патэнцыйнымі пастаўшчыкамі нафты і нафтапрадуктаў, каб пазбавіцца залежнасьці ад Масквы.
Пра гэтую заяву прэмʼер-міністра Беларусі Рамана Галоўчанкі паведамляе расейскае агенцтва «РИА Новости»
Зь лютага па красавік бягучага году колькасьць крадзяжоў тавараў з расейскіх крамаў павялічылася на 18% у параўнаньні з тым жа пэрыядам летась, паведамляе РБК са спасылкай на распрацоўшчыка сыстэмы распазнаньня асобаў NTechLab
Латвія з 10 траўня прыпыніла дзеяньне пагадненьня, якое дазваляла прамыя чыгуначныя перавозкі вайсковых грузаў зь Беларусі ў трэція краіны праз латвійскія порты.
У гэтым месяцы беларуская эканоміка «адчувае сябе дастаткова ўпэўнена», заявіў прэмʼер-міністар Беларусі Раман Галоўчанка 14 траўня ў інтэрвію тэлеканалу Al Arabiya (ААЭ), які вяшчае на арабскія краіны.
Забарона на экспарт, верагодна, прывядзе да далейшага росту сусьветных цэн на прадукты харчаваньня.
Расейскае дзяржаўнае энэргетычнае прадпрыемства «Інтер РАО» з 14 траўня спыняе экспарт электраэнэргіі ў Фінляндыю праз адсутнасьць платы за яе.
Парлямэнт Харватыі прыняў закон, паводле якога эўра з 1 студзеня наступнага году стане афіцыйнай валютай у краіне, перадае карэспандэнт Радыё Свабода. За гэта прагаласавалі 117 дэпутатаў, супраць былі толькі трое.
Пасол Беларусі ў Бразыліі Сяргей Лукашэвіч са спасылкай на зьвесткі зьнешняга гандлю Бразыліі (Comexstat) заявіў, што Беларусь у студзені-сакавіку 2022 году прадала Бразыліі 612 тысяч тон калійных угнаеньняў — гэта трэцяе месца пасьля Расеі (каля 659 тысяч тон) і Канады (719 тысяч тон).
Тым часам колькасьць сьмерцяў ад COVID-19 толькі ў ЗША перавысіла мільён.
Міністар эканомікі Беларусі Аляксандар Чарвякоў заявіў аб спыненьні гандлю з Украінай.
Інфляцыя ў гадавым вымярэньні ў красавіку дасягнула 16,8%. На харчовыя тавары яна ўзьляцела да 19%.
Агульная сума замарожаных сродкаў складае каля 30 мільёнаў эўра і 7,6 мільёна даляраў.
Максат Раманкулаў, дэпутат ніжняй палаты парлямэнту Казахстану, заявіў на пасяджэньні 11 траўня, што беларускія аўтаперавозчыкі рэгіструюцца ў Казахстане, каб абысьці санкцыі Эўразьвязу.
Амэрыканская кампанія Nike, якая спэцыялізуецца на спартовым адзеньні і абутку, вырашыла завяршыць 17-гадовае супрацоўніцтва з маскоўскім «Спартаком», паведаміла ў чацьвер прэс-служба футбольнага клюбу.
Вярхоўная Рада Ўкраіны падтрымала прапановы прэзыдэнта Ўкраіны, як удакладніць крытэрыі канфіскацыі маёмасьці і актываў, якія належаць Расеі.
Кампаніям групы Gazprom Germania, якія трапілі пад расейскія санкцыі, цяпер трэба будзе заключаць новыя кантракты. Тым часам Польшча забараніла «Газпрому» пастаўкі газу па польскім участку трубы «Ямал — Эўропа».
Палата прадстаўнікоў ЗША ўхваліла некалькі законапраектаў, накіраваных на далейшую ізаляцыю Расеі і Беларусі ад міжнароднай супольнасьці, паведамляе Голас Амэрыкі.
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн назваў амэрыканскіх фэрмэраў «хрыбтом свабоды», паабяцаўшы аказаць ім падтрымку на сотні мільёнаў даляраў і заклікаўшы іх кампэнсаваць глябальны дэфіцыт збожжа, выкліканы ваенным уварваньнем Расеі ва Ўкраіну.
Нямецкая кампанія Siemens, якая працавала ў Расеі з 1852 году, заявіла аб падтрымцы Ўкраіны і, выконваючы ўведзеныя Захадам санкцыі, абвясьціла аб спыненьні ў Расеі сваёй вытворчай дзейнасьці.
Намесьнік камандзіра палка «Азоў» Сьвятаслаў Паламар заклікаў усіх лідэраў сьвету і чалавецтва дапамагчы ўратаваць абаронцаў Марыюпалю.
11 траўня 11-ы раз з пачатку году павышаюцца цэны на аўтамабільнае паліва ў Беларусі. Глядзім, колькі паліва можна набыць на заробак у Беларусі і ў суседзяў.
Паводле Белстату, у красавіку гадавая інфляцыя дасягнула 16,8%
Заробак на заводзе цяпер складае 200–300 рублёў, у той час як раней людзі атрымлівалі 800–1000.
У Беларусі прапрацоўваюць уключэньне відэаназіраньня ў пералік камунальных паслуг.
А 7-й раніцы 11 траўня спынілі працу газаперапамповачныя станцыі «Навапскоў» і «Сахранаўка», разьмешчаныя ў Луганскай вобласьці.
Канцэрн «Белнафтахім» абвясьціў аб павышэньні цэнаў на аўтамабільнае паліва з 11 траўня.
Прагноз падзеньня беларускага ВУП за год зьмешчаны ў аглядзе эканомік рэгіёну апэрацый банка.
Міністэрства гандлю ЗША адмяніла на адзін год 232 мытныя пошліны на пастаўкі ўкраінскай сталі. Пра гэта гаворыцца ў заяве міністра Джыны Раймонда.
Па словах кіраўніка чыгунак Украіны «Укрзалізниця» Аляксандра Камышына, нанесеная шкода не прыводзіць да працяглых затрымак у руху цягнікоў.
Як заявіў Віктар Каранкевіч, з 2027 году «прадугледжваецца больш глыбокая інтэграцыя, дзе будзе пашырацца суб’ектны склад удзельнікаў аб’яднанага рынку электрычнай энэргіі „саюзнай дзяржавы“, у першую чаргу гэта тычыцца вытворцаў і спажыўцоў электрычнай энэргіі».
У Беларусі атрымлівае пэнсіі 30 251 іншаземец, паведамляе Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва (ФСАН).
Сяброўства Расеі прыпынена да «далейшага апавяшчэньня».
Аўстрыйская міністарка эканомікі ўпэўнена, што ні Аўстрыя, ні Нямеччына ня змогуць справіцца з эмбарга на імпарт газу з Расеі. У той жа час Вена ня мае намеру аплачваць газавыя пастаўкі ў рублях, як патрабуе Масква.
Нягледзячы на адсутнасьць аплікацый у Google Play, яны пакуль працягваюць працаваць, у выпадку, калі ўжо ўсталяваныя на Android карыстальніка праграмы, паведаміла прэс-служба банку.
Ва ўмовах падзеньня грашовых даходаў жыхары Беларусі вымушаныя пераходзіць у рэжым эканоміі, скарачаючы траты на харчы, забавы і адзеньне, гаворыцца ў новай справаздачы Цэнтру эканамічных дасьледаваньняў BEROC.
Шэраг беларускіх камэрцыйных банкаў пагоршылі стандарты абслугоўваньня насельніцтва. Зьмяненьні тычацца зьняцьця наяўных грошай у банкаматах, валютных пераводаў, правілаў карыстаньня онлайн-сэрвісамі.
На ўрачыстым адкрыцьці газаправоду, запуск якога адбыўся 1 траўня, сёньня пад Вільняй прысутнічалі прэзыдэнты Літвы, Польшчы і Латвіі, а таксама эўракамісар па энэргетыцы.
«Альфа-Банк» у Беларусі папярэдзіў кліентаў аб магчымым адключэньні картак Visa і Mastercard, эмітаваных банкам, за мяжой «з прычыны пазыцыі амэрыканскіх банкаў».
Сярэдні заробак у Беларусі ў сакавіку вырас да 1 602 рублёў, аднак з папраўкай на інфляцыю даходы зьнізіліся.
Рэйтынгавае агенцтва Fitch пацьвердзіла доўгатэрміновы крэдытны рэйтынг Беларусі ў замежнай валюце на ўзроўні ССС.
Гаворыцца, што гэта можа адбыцца «праз пазыцыю амэрыканскіх банкаў».
Міністар сельскай гаспадаркі Беларусі Ігар Брыло заявіў пра амбіцыйныя пляны беларускіх аграрыяў на найбліжэйшы час.
Кампанія Nutrien, якая зьяўляецца канкурэнткай «Беларуськалію» на рынку, прадставіла некалькі лічбаў у сваёй квартальнай справаздачы.
Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен заявіў, што вайна ва Ўкраіне пагоршыла праблемы ў заходнім паўшар’і, такія як рост беднасьці, выкліканыя пандэміяй каранавірусу.
Пакет прадугледжвае паступовую забарону на імпарт расейскай нафты на 6-8 месяцаў. Выключэньне варта зрабіць для Вугоршчыны і Славаччыны, якія моцна залежаць ад расейскай нафты. Ім могуць дазволіць працягваць імпарт да канца 2023 году.
Расея пазьбегла дэфолту па сваіх дзяржаўных даўгах, зрабіўшы неабходныя аплаты ў далярах ЗША незадоўга да апошняга тэрміну.
Загрузіць яшчэ