Афіцыйны Менск зноў спрабуе гуляць у звыклую для сябе гульню і намагаецца на тле вайны ва Ўкраіне намацаць шляхі да аднаўленьня кантактаў з Захадам. Аднак адбываецца гэта адначасова з эскаляцыяй палітычных рэпрэсій. Лукашэнка нібы не заўважае, што на дварэ не 2010-ы і не 2014 год.
Лукашэнку часта шанцуе. Ён здаўна вядомы невытлумачальнай удачай, якая за мінулыя тры дзесяцігодзьдзі ня раз спадарожнічала яму ў самых крытычных абставінах.
Калі б не было Ціханоўскай, галасаваў бы за Дзьмітрыева. Не было б Дзьмітрыева — за Чэрачня. Не было б Чэрачня — за Канапацкую. А калі б нейкім неверагодным чынам сам-насам апынуліся Лукашэнка супраць Сталіна ці Гітлера, галасаваў бы за Лукашэнку.
«Ва ўсіх сэнсах пераўзышоў Інгу Хрушчову хіба толькі Аляксандар Зімоўскі, які ў той жа час, што яна вяла навіны, вёў штотыднёвую расейскамоўную «аналітычную» гардкор-прапагандысцкую перадачу».
У дні, калі ўсе абмяркоўваюць касмэтычныя зьмены ў афіцыйны герб Рэспублікі Беларусь, няма прычыны не паўтарыць пару ісьцін і не напісаць яшчэ раз пра тое, што гербам Беларусі зьяўляецца «Пагоня».
Сёлетні футбольны чэмпіянат сьвету стаў найбольшым сутыкненьнем расейскага абываталя зь іншаземцамі, — нашмат больш маштабным за Алімпійскія гульні 1980 або 2014 гадоў ці савецкія фэстывалі моладзі.
Большасьць расейскай эліты і расейскага грамадзтва нават не задумваюцца пра тое, якая сувязь паміж анэксіяй Крыму і цяперашняй трагедыяй у Кемераве. Хоць сувязь непасрэдная. Бо пакуль улада займаецца «величием страны», стварае новыя ракеты і самалёты-зьнішчальнікі — яна не дае рады дамагчыся, каб цывільныя самалёты ня падалі і кінатэатры зь дзецьмі не гарэлі. Іншымі словамі, яна ня ў стане выконваць свае галоўныя непасрэдныя функцыі.
Ікона «Зьвязу Палякаў на Беларусі» робіць беларускафобскія заявы, але палякі абураюцца этыкеткай піва.
Асаблівасьць нашага рэгіёну, ягонай гісторыі і этна-культурнага ляндшафту ў тым, што многіх дзеячаў і многія культурніцкія зьявы можна разглядаць як умоўна прыналежныя да адначасова некалькіх нацыяў.
Камуністы ператварылі памяць пра вайну ў таталітарны рэлігійны культ, у недатыкальную сьвятыню зь беззаганнымі праведнікамі і з анафэмай для тых, хто адступае ад таго, што кажа жрэц.
Афіцыйны твітэр менскай міліцыі пасьпяхова справакаваў вострую дыскусію ў інтэрнэце вакол эратычнага фотаздымку на фоне савецкага помніка Перамогі ў Менску. Пытаньне было пастаўлена так: ці трэба караць за эратычны фотаздымак на фоне помніка, ці ўсё ж-такі не?
Парфёнаў быў не зусім гатовы да таго, што беларусам не спадабаецца, калі беларуска-літоўска-польскую Рэч Паспалітую назваць «Польшчай», а Шагала — не беларускім, а выключна расейскім мастаком.
Немцы чарговы раз дэманструюць добры ўзор таго, як сябе трэба паводзіць у дачыненьні да змрочных пэрыядаў сваёй гісторыі. Сучасным расейцам і ўсім, хто сябе асацыюе з былым СССР, варта гэтаму вучыцца ад іх.
У вызначэньні нашага стаўленьня да падзеяў 1920-х і 1930-х гадоў мы не абавязаныя рабіць выбар паміж Польшчай ці СССР.
Улюблёны аргумэнт некаторых удзельнікаў беларускіх палітычных дыскусій палягае ў тым, што пра стан рэчаў у Беларусі разважаць могуць нібыта толькі людзі, што знаходзяцца ў Беларусі. «Ты хто ўвогуле такі?» — бяспройгрышны спосаб выказацца, калі няма чаго заявіць па зьмесьце размовы.
Вельмі ўразіў нядаўні тэкст летувіскага літаратара Марюса Івашкявічюса пра Галакост у Летуве і памяць пра яго на прыкладзе гадавіны расправы над габрэямі ў ягоным родным мястэчку Маляты.
Улады будуць і далей ствараць ілюзію магчымасьці пераменаў, але сапраўднай дэмакратызацыі такім чынам не адбудзецца
Я думаю пра ўсіх маіх знаёмых, хто зьехаў адсюль. Я думаю пра ўсіх тых людзей, хто адсюль зьехаў, але каго я ня ведаю. Хайфа, Нью-Ёрк, Варшава, Масква. Я разумею, што я ў пэўным сэнсе сам адзін зь іх. Мне шкада.
Ва ўмовах цяперашняга расейскага крызісу, які нібыта абяцае быць горшым за крызісы і дзьве тысячы восьмага, і дзевяноста восьмага гадоў, надта горш у штодзённым побытавым пляне ў нас у Маскве жыць пакуль, здаецца, ня стала.
На гэтым тыдні споўнілася 111 гадоў з дня нараджэньня Айн Рэнд — аднаго з самых яскравых і радыкальных лібэральных пісьменьнікаў і філёзафаў 20-га стагодзьдзя.
Загрузіць яшчэ