На 85-м годзе жыцьця памёр Віктар Бруханаў, першы дырэктар Чарнобыльскай АЭС, паведамляе дзяржаўнае прадпрыемства «Чарнобыльская АЭС».
Беларускае консульства ў менскім аэрапорце спыніла выдачу віз грамадзянам Афганістану, Эгіпту, Пакістану, Сырыі, Емэну, Ірану і Нігерыі, паведаміла mediazona.by са спасылка на сайт турапэратара «Анэкс Тур».
Ад 9 кастрычніка ў Беларусі стала абавязковым нашэньне масак у грамадзкіх месцах. Гэтае правіла ўлады ўвялі ўпершыню за 1,5 года пандэміі. За яго невыкананьне пагражае штраф да 30 базавых велічынь (870 рублёў).
Яшчэ нядаўна кіроўцы фураў наракалі на вялізныя чэргі ў напрамку Літвы, а цяпер грузавікі суткамі стаяць у бок Польшчы.
У Беларусі гучная крымінальная справа супраць стваральніка дзіцячага агенцтва. Яму дапамагалі некаторыя маці дзяўчатак, адна зь іх, настаўніца, ня толькі прыводзіла сваю дачку на двухсэнсоўныя фатасэсіі, але й вяла перапіску з пэдафіламі аб продажы здымкаў.
Агенцтва ўнутранай бясьпекі Польшчы заявіла пра арышт мужчыны, які меўся супрацоўнічаць з выведкай Беларусі. У камуністычныя часы падазраваны служыў у польскім аналягу беларускага АМАПу.
Чыноўнікаў могуць прыцягваць да крымінальнай адказнасьці за парушэньні парадку прыёму на працу, прызначэньня на пасаду або выдачу ілжывых характарыстык, якія прывялі да «прычыненьня шкоды дзяржаўным або грамадзкім інтарэсам».
Павал Сібілёў не дажыў да свайго 50-гадовага юбілею: яго ня стала 10 кастрычніка.
З 2017 году беларускія дарожнікі стала ўдзельнічаюць у тэндэрах на будаўніцтва і рамонт дарог ва Ўкраіне, выйграюць іх, рамантуюць і будуюць дарогі. Але здараюцца пры гэтым і скандалы.
Як пацьвердзілі Свабодзе родныя палітвязьня Віктара Фенчука, гэта арганізацыя групавых дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак (арт. 342. ч.1).
Польскія памежнікі сьцьвярджаюць, што на прадстаўленым 12 кастрычніка відэа — спроба прарыву мігрантамі агароджы на мяжы.
Парушэньняў правоў грамадзян ня выяўлена.
Каля будынка Дзярждумы РФ, дзе 12 кастрычніка адкрылася першае пасяджэньне ніжняй палаты парлямэнту новага скліканьня, затрымалі мастака-акцыяніста Фёдара Калініна. Ён стаяў каля будынка з вагай.
Увесьці ў эксплюатацыю другі энэргаблёк БелАЭС плянуецца ў 2022 годзе. Пра гэта заявіў журналістам міністар энэргетыкі Віктар Каранкевіч падчас адкрыцьця энэргетычнага форуму Energy Expo 2021.
Суд Цэнтральнага раёну Менску 11 кастрычніка разгледзеў скаргу на затрыманьне, узяцьце пад варту, падаўжэньне тэрміну ўтрыманьня пад вартай і хатнім арыштам, а таксама на прымусовае зьмяшчэньне ў судова-псыханэўралягічны стацыянар, якія падаў Юры Чыж.
Сьмерць наступіла ад наступстваў COVID.
У пэрыяд з 4 па 8 кастрычніка ў Менску праводзілася акцыя «Арсэнал». Органы ўнутраных спраў займаліся выяўленьнем фактаў незаконнага захоўвання зброі і боепрыпасаў.
У Нямеччыну праз тэрыторыю Беларусі прыбывае ўсё больш нелегальных уцекачоў з Іракы, Сырыі і іншых дзяржаваў.
Грамадзянін Сырыі, які хацеў трапіць у Нямеччыну празь Беларусь, расказаў сваю гісторыю. Адразу скажам, ён вырашыў вярнуцца на радзіму.
22 верасьня стала вядома, што мігранты змогуць падаваць прашэньне аб прытулку ў амбасадзе Літвы ў Менску. Такая магчымасьць прадугледжаная ва ўказе выканаўцы абавязкаў кіраўніка МЗС гэтай краіны Арвідаса Анушаўшкаса.
Дарослыя, якія яе суправаджалі сярод групы мігрантаў, што качавалі паміж межамі Беларусі і Пооьшчы, выявіліся не яе сваякамі.
Сужэнцам Сяргею Крупенічу і Анастасіі Крупеніч-Кандрацьевай суд Ленінскага раёну Менску даў чарговыя суткі арышту да ўжо адседжаных Мужу — 15, жонцы — 14. Такім чынам, за кратамі яны адбудуць 99 і 98 дзён адпаведна.
Польскія памежнікі заявілі пра новыя інцыдэнты зь беларускага боку. Беларускае памежнае ведамства агучыла свае прэтэнзіі.
8 мігрантаў зь Іраку затрымалі пасьля нелегальнага перасячэньня беларуска-польскай мяжы.
Каля 2700 грузавых аўтамашынаў стаяць у чэргах у пунктах пропуску на мяжы Беларусі з трыма краінамі Эўразьвязу.
У Татарстане каля гораду Мензялінск раніцай разьбіўся самалёт L-410. У выніку катастрофы загінулі, паводле апошніх паведамленьняў уладаў, 16 чалавек.
Камень вернуты на сваё месца ў Полацку.
Польскія памежнікі працягваюць ахоўваць дзяржаўную мяжу ва ўзмоцненым парадку. Гэтаму ёсьць падставы — колькасьць спробаў нелегальнага пераходу мяжы павялічылася.
5 кастрычніка літоўскія мытнікі выявілі фуру, поўную кантрабандных цыгарэтаў. За драўлянай сьценкай ляжала 750 тысяч пачатак коштам у 2,73 мільёна эўра.
У мячэце ў правінцыі Кундуз на поўначы Афганістану падчас пятнічнай малітвы адбыўся выбух, які забраў жыцьці некалькіх дзясяткаў чалавек.
Больш як 400 тысяч пачак цыгарэт былі схаваныя ў піламатэрыялах, якія, паводле дакумэнтаў, перавозіў грамадзянін Беларусі на фуры
У СІЗА КДБ, паводле зьвестак журналістаў, знайшоўся былы інспэктар аддзелу спэцыяльнай падрыхтоўкі менскага АМАП Эдуард Пястрак.
Польская памежная служба паведаміла, што беларусы стралялі ў бок польскіх салдатаў, якія патрулююць дзяржаўную мяжу.
Свабода працягвае сачыць за падзеямі ў Беларусі: не спыняюцца ператрусы, працягваюцца суды паводле адміністрацыйных і крымінальных артыкулаў за пратэставыя дзеяньні.
Працягваецца міграцыйны крызіс на межах Беларусі з краінамі Эўразьвязу. Польскія памежнікі запісалі відэа, на якім, як сьцьвярджаюць, — доказы дапамогі беларускіх памежнікаў нелегальнаму перасячэньню мяжы.
Міністэрства інфармацыі Беларусі не атрымлівала дакумэнтаў на спыненьне выпуску газэты «Комсомольская правда в Беларуси». Але паабяцала разгледзець пытаньне аб блякаваньні сайта.
Спустошыць ключавыя прадпрыемствы, дадушыць эканоміку краіны і вывесьці людзей на вуліцы. Так патлумачыў Аляксандар Лукашэнка сваё разуменьне мэты заходніх санкцый, уведзеных супраць ягонага рэжыму за парушэньні правоў чалавека. фальсыфікацыю выбараў і гвалт.
Нябанкаўская крэдытна-фінансавая арганізацыя «АРІП» (Адзіная разьліковая і інфармацыйная прастора) афіцыйна пачала прадаваць зьвесткі аб сваіх кліентах.
У бліжэйшыя дні польска-беларускую мяжу пачнуць патруляваць ваенныя верталёты. Пра гэта паведаміў у Twitter міністар нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак.
Праваабарончая супольнасьць Беларусі паведаміла пра прызнаньне палітычнымі зьняволенымі яшчэ 73 чалавек. Усе яны — фігуранты «справы Зельцэра». Заяву супольнасьці апублікаваў сайт праваабарончага цэнтру «Вясна 96».
Сьледчы камітэт РБ паведаміў у сваім Тэлеграм-канале, што тыя, хто публікуе ў сацыяльных сетках «цынічныя» камэнтары пра забітага пры рэйдзе на прыватную кватэру супрацоўніка КДБ, будуць прыцягнутыя да крымінальнай адказнасьці.
Кіраўнік Беларускага расьсьледвальнага цэнтру Стась Івашкевіч расказвае пра беларускі эпізод з «Дасье Пандоры».
На першым энергаблёку БелАЭС 12 ліпеня спрацавала аўтаматычная сыстэма абароны генэратара, праз гэта яго адключалі ад сетак.
Міністэрства аховы здароўя выдаліла з агульнага доступу статыстычны зборнік «Ахова здароўя ў Рэспубліцы Беларусь» за 2020 год.
Бошра аль-Моалем і ейныя сёстры зьбеглі з Сырыі. Іхны брат, якому ўдалося прыехаць у Эўразьвяз раней, сабраў ім грошы на паездку. У інтэрнэце жанчыны знайшлі інфармацыю пра новы маршрут у ЭЗ церазь Беларусь.
У Беларусі прайшла хваля затрыманьняў за камэнтары пра гібель Зельцара і супрацоўніка КДБ. Што кажуць сваякі затрыманых і тыя, хто пакідаў камэнтары.
5 кастрычніка Дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў правёў ператрусы дома, на лецішчы і ў офісе праваабаронцы Тацяны Равякі.
Нягледзячы на адносную стабільнасьць у курдзкіх раёнах, людзі спрабуюць выехаць у пошуках лепшага жыцьця.
Заснавальнік кампаніі Facebook Марк Цукербэрг папрасіў прабачэньня за маштабны збой, у выніку якога больш 3,5 млрд карыстальнікаў сацсетак ва ўсім сьвеце на 6 гадзін былі адрэзаныя ня толькі ад сеткі Facebook, але і ад Instagram, Messenger і Whatsapp.
Загрузіць яшчэ