Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шэсьце на «Дзяды». Жывая трансьляцыя

У Менску 5 лістапада праходзіць шэсьце ў Курапаты. Аб 11:30 абвешчаны збор удзельнікаў ля гадзіньнікавага заводу насупраць парку Чалюскінцаў. А 15-й гадзіне ў Курапатах пройдзе мітынг. Маршрут санкцыянаваны ўладамі.


Шэсьце на «Дзяды»

Прамаўляе намесьнік старшыні КХП БНФ Юрась Беленькі

Юрась Беленькі (у цэнтры)
Юрась Беленькі (у цэнтры)

У прамове Юрась Беленькі расказаў пра гісторыю рэпрэсіяў, эканамічную і палітычную залежнасьць Беларусі ад Расеі, а таксама згадаў выпадкі дзедаўшчыны ў войску.

«Масква хацела б, каб тут не было ні моцнай эканомікі, ні нацыянальнай ідэі, ні нацыянальнай культуры, ні нацыянальнай мовы, ні нацыянальных узброеных сілаў, якія маглі бы даць адпор гэтай ардзе, — казаў Беленькі. — Таму, маладыя людзі: я ня знаю, якім чынам, але ўмейце трымаць зброю, вучыцеся. А мы ўсе мусім зрабіць так, каб калі, ня дай бог, яшчэ здарыцца такі выпадак, гэтым так званым афіцэрам і ўсім астатнім не было месца на нашай зямлі».

На мітынгу зачыталі зварот ад лідэра КХП БНФ Зянона Пазьняка

Зянон Пазьняк, архіўнае фота
Зянон Пазьняк, архіўнае фота

Зянон Пазьняк, якога называюць «адкрывальнікам Курапатаў», называе ў звароце ўрочышча «самым вялікім на сьвеце магільнікам савецкага генацыду». У звароце Пазьняк нагадвае гісторыю Курапатаў і сталінскіх рэпрэсіяў, «плянавыя» і пазасудовыя расстрэлы. Паводле Пазьняка, з усіх дасьледаваньняў вядомы толькі адзін выпадак, калі перад расстрэлам абвінавачаны спрабаваў уцячы.

«Каб не Другая ўсясьветная вайна, Масква магла бы расстраляць усю беларускую нацыю», – сьцьвярджае Пазьняк. З 1921 па 1941 год у Беларусі зьнікла каля 2 млн чалавек, а менавіта ў Курапатах расстраляныя 200-250 тысяч чалавек, піша ён.

Курапаты гэта месца, якое яднае нацыю, сьцьвярджае Пазьняк, бо «кожны ўсьведамляе, што там, пад соснамі, ляжыць расстраляны народ — толькі за тое, што быў народам», а «калі ня стане памяці, усё можа вярнуцца і ўсё можа паўтарыцца».

Удзельнікі шэсьця дайшлі да Курапатаў

Мітынг, верагодна, пачнецца са спазьненьнем — калёна дайшла да ўрочышча толькі каля 15:10. Па дарозе на некаторых скрыжаваньнях міліцыя перакрывала дарогі для машынаў, каб калёна прайшла хутчэй, але на некаторых калёна «разьбівалася» сьветлафорамі.

Мітынг у Курапатах, жывая трансьляцыя

Відэа пачатку шэсьця тут, нападу невядомага на мітынгоўцаў — тут.

На вуліцы Карбышава да шэсьця «далучыліся» два п’яных мужчыны

Дзеяньні мужчынаў удзельнікі шэсьця зьлічылі правакацыйнымі. Міліцыя не рэагавала на іхныя дзеяньні, п’яных адвялі дружыньнікі зь ліку ўдзельнікаў шэсьця.

Шэсьце ў Курапаты. Фотарэпартаж

Калёна працягвае рухацца да Курапатаў, дзе а 15-й плянуецца мітынг.

Невядомы спрабаваў учыніць бойку

Мужчына падыйшоў да арганізатараў акцыі, абзываў іх «фашыстамі». Міліцыя ўмяшалася толькі тады, калі гэты чалавек пачалі замахвацца на ўдзельнікаў мітынгу палкамі.

Невядомы ўчыніў бойку падчас шэсьця на Дзяды
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:16 0:00

Як перадае Tut.by, да таго адна з удзельніц мітынгу ўзьняла плякат супраць дзедаўшчыны ў войску. Арганізатары акцыі папрасілі прыбраць плякат, яна пагадзілася і пакінула калёну.

Для шэсьця міліцыя часова перакрывала Валгаградзкую і Філімонава

У час шэсьцяў на плошчы Бангалор рух транспарту звычайна не перакрываюць, на «Дзяды» ўздоўж праспэкту — далёка не заўсёды.

Нехта здымае калёну зь бесьпілётніка

Ці запусьцілі дрон удзельнікі шэсьця, ці міліцыя, невядома. Але ўвесь праспэкт Незалежнасьці і МКАД — «беспалётная зона» для дронаў, запускаць бесьпілётнікі (і нават папяровыя самалёцікі) можна толькі з дазволу службы бясьпекі прэзыдэнта.

Шэсьце рушыла ўздоўж праспэкту Незалежнасьці

Традыцыйны маршрут — уздоўж праспэкту, затым па ходніках уздоўж вуліцаў Каліноўскага, Сядых, Карбышава, Гамарніка, Мірашнічэнкі і ўздоўж МКАД да Курапатаў. Мітынг у Курапатах заплянаваны на 15:00.

Транспаранты: «Прывід камунізму — квартырант у Драздах», «Камуністы на…зад!», «День 7 ноября — мёртвый день календаря»

Удзельнікі шэсьця зьбіраюцца пад гадзіньнікавым заводам

На месцы намесьнік старшыні КХП БНФ Сяргей Папкоў, старшыня партыі БНФ Рыгор Кастусёў і яго намесьнік Аляксей Янукевіч, лідэр «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч, сустаршыня «Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі» Віталь Рымашэўскі і іншыя.

Жывая відэатрансьляцыя

Незалежныя назіральнікі ўжо на месцы збору. Міліцыя, сапёры і «людзі ў цывільным» — таксама.

Ісьці можна — запрашаць нельга?

3 кастрычніка на менскай станцыі мэтро «Магілёўская» супрацоўнікі міліцыі затрымалі актывістку Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Алу Гуцаву, якая на раздавала ўлёткі-запрашэньні на «Дзяды».

КХП атрымала дазвол на шэсьце ад Менгарвыканкаму і, адпаведна дзейнаму заканадаўству, ад гэтага моманту атрымала права распаўсюджваць адпаведную інфармацыю.

Гуцава прад’явіла копію дазволу, аднак супрацоўнікі міліцыі ўсё роўна склалі на яе пратакол паводле артыкулу 23.34 Адміністрацыйнага кодэксу аб парушэньні парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў. У актывісткі 500 нераздадзеных запрашэньняў.

Беларусы зьбіраюць подпісы, каб «Дзяды» былі выходнымі

Беларускія каталікі штогод адзначаюць «Дзяды» 2 лістапада. У адрозьненьне ад вясновай Радаўніцы, калі ўспамінаюць памерлых праваслаўныя, «Дзяды» не зьяўляюцца выходным днём.

Тадэвуш Кандрусевіч
Тадэвуш Кандрусевіч

31 кастрычніка на плятформе zvarot.by пачаўся збор подпісаў пад пэтыцыяй «Зрабіць «Дзяды непрацоўным днём — даць магчымасьць ушанаваць продкаў!». У звароце, які будзе накіраваны ў Савет міністраў і Адміністрацыю прэзыдэнта, гаворыцца пра неабходнасьць вярнуць выходныя дні 1 і 2 лістапада, калі каталікі ўсяго сьвету сьвяткуюць Дзень Усіх Сьвятых і дзень памінаньня продкаў, наведваючы магілы сваіх памерлых сваякоў. Ініцыятыву грамадзкасьці падтрымаў кіраўнік беларускага касьцёла Тадэвуш Кандрусевіч.

Глядзець камэнтары (2)

Гэтая дыскусія закрытая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG