Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Антысавецкі фальклёр: Ты, кажуць, уступіў у кампартыю?


Савецкія паштоўкі пра „кастрычніцкую рэвалюцыю“ і перадавіца „Полесской правды“

У нас шырока хадзілі і „ўнівэрсальныя“ антысавецкія показкі — безь відавочна тутэйшага характару. Хаця, магчыма, некаторыя зь іх нарадзіліся ў Беларусі.

Настаўніца пытае ў дзетдомаўца:
— Хто твой бацька?:
— Сталін.
— А хто твая маці? — пытае далей настаўніца.
— Наша Савецкая Родзіна, — адказвае дзетдомавец.
— Скажы, а кім ты хочаш быць?
— Сіратою.

Показка вядомая амаль ва ўсім былым „сацыялістычным лягеры“, але Андрэй Караленка настойвае, што яна зьявілася найперш у вёсцы Канюхі Капыльскага р-ну.

Пытаюцца ў аднаго, дзе ён хоча быць пахаваны. Той кажа, што побач з таварышам Сталіным.
— Дык ён жа яшчэ не памёр.
— Нічога, я пачакаю.

— Ты, кажуць, уступіў у кампартыю?
— Ой, дзе, няўжо?!

Галіна Руднік пра показкі ў доме кампазытара Міколы Шчаглова-Куліковіча, асобы апавядальнікаў якіх высьвятляў НКВД. Менск

Рабіновіч падыходзіць да Маўзалею і просіць даць крыху грошай. Вартавы:
— Вы што, звар’яцелі? Уладзімір Ільліч даўно памёр.
Рабіновіч:
— У вас так заўсёды: калі камуністам трэба, то Ленін вечна жывы, а калі бедны габрэй просіць памагчы, то Ленін ужо памёр!

Паводле пратаколу, які адшукаў Уладзіслаў Ахроменка ў архівах НКВД УССР (Архіў СБ Украіны ў Чарнігаўскай вобласьці, архіўная справа П-14753). За анэкдот быў адпраўлены ў лягер Марк Эткінд з Гомля.

Загадка:
— Адны сядзяць, а іншыя трасуцца й чакаюць на сваю чаргу сесьці.
— ?!
— Пасажыры трамвайнага вагону!

Паводле лягерных успамінаў Аўгена Калубовіча. За гэтую загадку на Кастрычніцкім банкеце ў трамвайным парку быў асуджаны Кавалёў, трамвайны кандуктар. Віцебск

Ператрус у Хаймовіча. Хаймовіч пытаецца:
— Прабачце, што вы шукаеце?
— Валюту шукаем! Золата шукаем!
— Прабачце, а навошта вам валюта і золата?
— Як навошта?! Будаваць сацыялізм!
— Як жа вы ўзяліся будаваць сацыялізм, калі ў вас няма ні валюты, ні золата?..

Валянцін Тарас у інтэрвію Аляксандру Лукашуку. Менск

— Таварыш Сталін, а якое ў Вас хобі?
— Анэкдоты пра сябе зьбіраю.
— І ці шмат назьбіралі?
— Таварыш Бэрыя казаў, што ўжо два лягеры.

Запісаў Алесь Хітрун. Ліда

Глядзець камэнтары (3)

Гэтая дыскусія закрытая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG