Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэфэрэндуму ня будзе. Лукашэнка выступіў са штогадовым пасланьнем да дэпутатаў і народу. Цытаты і камэнтары

Аляксандар Лукашэнка 24 сакавіка выступае са штогадовым — ужо 22-м — пасланьнем да беларускага народу і Нацыянальнага сходу. Выступ доўжыўся 80 хвілін. Свабода выбрала самае важнае.


Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота

Коратка

«Таптаньне на месцы»: Штогадовыя пасланьні Лукашэнкі пятага прэзыдэнцкага тэрміну

Два гады таму першае пасланьне Аляксандра Лукашэнкі на пятым прэзыдэнцкім тэрміне было даволі кароткім (паўтары гадзіны) і даволі кансэрватыўным, сэнсацыйных заяваў не прагучала. Год таму пасланьне было ўжо даўжэйшым (дзьве з паловай гадзіны), запомнілася хутчэй кур’ёзамі: «Мясьніковіча вешалі», «Макей высах», «Коля сьпіць на ўроках​»…

Лідэр Беларускага нацыянальнага кангрэсу Мікола Статкевіч заявіў, што, паводле інфармацыі «з розных крыніц», Лукашэнка 24 красавіка агучыць пытаньні заплянаванага рэфэрэндуму.

Прагноз ад ананімнага карыстальніка Twitter:

Трансьляцыя пачынаецца. Тым часам сузаснавальнік Tut.by піша:

Лукашэнка спазьніўся на 10 хвілінаў

Аляксандар Лукашэнка дазволіў сабе спазьніцца на 10 хвілінаў на мерапрыемства, у якім удзельнічае ўся кіроўная эліта, дыпляматы, адбываецца трансьляцыя на ўсю краіну.

Яго слухаюць 57 сябраў Савету Рэспублікі і 108 дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў.

Пра гандлёвыя войны з Расеяй

Расея блякуе доступ натуральным беларускім прадуктам на наш рынак.

Пра рэвалюцыі

Каляровыя рэвалюцыі сумна заканчваюцца для іх удзельнікаў. Людзі не адчуваюць там сябе абароненымі.

16x9 Image Валер Карбалевіч

Як і варта было чакаць, пасланьне пачалося зь міжнароднага становішча. Яго галоўная характарыстыка — гэта нестабільнасьць, няпэўнасьць, хаос, санкцыі і інш. Гэта адцяняе тую стабільнасьць, якая існуе ў Беларусі. Выспа пакою, парадку, раўнавага. То бок ва ўсім сьвеце дрэнна, а ў Беларусі — добра. Акрамя таго сусьветныя катаклізмы апраўдваюць ўласныя праблемы.

Пра эпоху нестабільнасьці

Аляксандар Лукашэнка пачаў з заявы, што чалавецтва ўвайшло ў эпоху нявызначанасьці і працяглай нестабільнасьці:

«Больш няма месца, дзе можна схавацца і назіраць за тым, што адбываецца навокал. Абвастраецца барацьба за месца ва ўсясьветнай герархіі. Рост канфрантацыі проста зашкальвае. Нацыянальны эгаізм, эгацэнтрызм, ігнараваньне міжнародных нормаў становіцца правіламі міжнародных гульцоў. Разгортваюцца гандлёвыя войны — нават найбліжэйшы партнэр Расея блякуе доступ на свой рынак. Цукровыя, малочныя войны — таму пацьверджаньне».

16x9 Image Валер Карбалевіч

Дасюль беларусы жылі думкай: абы не было вайны. Цяпер Лукашэнка прапануе новую формулу: абы не было рэвалюцыі.

Пра вайсковую сілу

Паводле Лукашэнкі, зноў робіцца стаўка на вайсковую сілу як спосаб прасоўваньня сваіх інтарэсаў:

«Чуюцца галасы пра вяртаньне ня тое, што халоднай, а „ледзяной вайны“. Гэта шлях у нікуды. Тыя часы, калі дзяржавы маглі жыць і не азірацца на іншых, беззваротна мінулі. Вобраз сусьветнай эканомікі вызначаюць не асобныя эканомікі, а гіганцкія транснацыянальныя ўтварэньні».

Пра беларускую унікальнасьць

«Свой посьпех мы ствараем толькі розумам нашых людзей, і ў гэтым наша ўнікальнасьць,— заявіў Лукашэнка.— Але лёгкага жыцьця ня будзе, бо санкцыйныя войны так ці інакш закрануць і нас. Наша задача — быць адкрытымі для лепшага і расьці хутчэй за іншых. Яшчэ год таму мы былі настроеныя на больш сьціплыя вынікі, але руплівая праца дала вынік — нізкі ўзровень інфляцыі, аднаўленьне экспарту. Друкавальны станок няма патрэбы ўключаць. Упэўнена выходзім з двухгадовай рэцэсіі», — адзначыў Лукашэнка.

Пра 100 мільярдаў даляраў росту ВУП

Лукашэнка падкрэсьліў, што сярэднетэрміновая ўстаноўка даведзена да ўсіх галінаў улады — рост ВУП за пяцігодку мае скласьці ня меней за 100 мільярдаў даляраў. І гэта тычыцца ня толькі традыцыйных суб’ектаў гаспадараньня — МАЗ, БелАЗ, МТЗ, «Беларуськалій».

«Неабходна дапамагаць бізнэсу ствараць новыя вытворчасьці. Час плянавай эканомікі адышоў у мінулае. Талковыя ўпраўленцы становяцца на вагу золата», — заявіў Лукашэнка.

Загрузіць яшчэ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG