Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выдавецтва «Янушкевіч», якое выселілі зь менскага офісу, адкрывае новую кнігарню


Архіўнае фота. Выдавецтва «Янушкевіч» на Міжнароднай кніжнай выставе ў Менску, 2017 год

Новая кнігарня выдавецтва «Янушкевіч» адкрыецца 16 траўня па адрасе вул. Зьмітрука Бядулі, 6 у Менску і будзе насіць назву «Кнігаўка».

Перадусім гэта будзе выдавецкая кнігарня, дзе выдавецтва «Янушкевіч» будзе прадаваць свае кнігі і кнігі «блізкіх партнэраў», паведаміла выдавецтва ў сацсетках.

Выдавецтва «Янушкевіч» займаецца падрыхтоўкай і выданьнем разнастайнай кніжнай прадукцыі, пераважна на беларускай мове.

У студзені 2021 году Дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржаўнага кантролю Беларусі забраў тэхніку і заблякаваў рахунак выдавецтва, а ў чэрвені выдавецтва атрымала паведамленьне пра магчымасьць ізноў карыстацца банкаўскім рахункам.

22 сакавіка стала вядома, што выдавецтва «Янушкевіч» папрасілі тэрмінова вызваліць офіс на Мар’еўскай, 7А у Менску. Пасьля гэтага выдавецтва абвясьціла распродаж кніг і хутка ля офісу сабралася вялізная чарга пакупнікоў, якая трывала некалькі дзён.

Апошнім часам беларускія ўлады прыпынілі дзейнасьць адразу некалькіх беларускіх незалежных выдавецтваў: «Лімарыус», «Кнігазбор», «Галіяфы», «Мэдысонт».

Фармальнай падставай стала парушэньне «тэрмінаў звароту ў Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь з паведамленьнем аб зьмене зьвестак, якія падлягаюць уключэньню ў Дзяржаўны рэестар выдаўцоў, вытворцаў і распаўсюджвальнікаў друкаваных выданьняў».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG