Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску зьявіўся помнік гісторыку і археолягу Тышкевічу


Нацыянальная Акадэмія навук Беларусі, ілюстрацыйнае фота ©Shutterstock

Каля Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў Менску зьявіўся помнік вядомаму беларускаму гісторыку і археолягу Яўстаху Тышкевічу.

Фота помніка апублікаваў у Facebook дырэктар Інстытуту гісторыі НАН Вадзім Лакіза.

Помнік Яўстаху Тышкевічу стаў часткай кампазыцыі «Залатое кальцо беларускай навукі», якая, паводле задумы стваральнікаў, павінна сымбалізаваць увасабленьне пераемнасьці беларускай навукі і культуры.

Яна складаецца з ратонды і скульптур — Францыска Скарыны, Казіміра Семяновіча, Сімяона Полацкага, а цяпер і Яўстаха Тышкевіча — і знаходзіцца на праспэкце Незалежнасьці побач з галоўным будынкам Акадэміі навук і Цэнтральнай навуковай бібліятэкай.

Яўстах Тышкевіч (18 красавіка 1814 — 8 верасьня 1873) — вядомы беларускі археоляг, гісторык, этнограф, краязнаўца, музэязнаўца. Яго лічаць адным з заснавальнікаў беларускай навуковай археалёгіі. Ганаровы чалец Пецярбурскай акадэміі навук, чалец Дацкага таварыства аматараў паўночных старажытнасьцяў, Стакгольмскай Каралеўскай акадэміі выяўленчага мастацтва і старажытнасьцяў, Лёнданскага археалягічнага інстытуту.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG