Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія банкі паведамілі аб праблемах з аплатай па картках MasterCard. Што вядома

абноўлена

Раніцай 14 траўня ў Беларусі па-ранейшаму назіраюцца збоі ў працы картак аплатнай сыстэмы MasterCard. Пра праблемы банкі пачалі паведамляць увечары 13 траўня.

«Альфа-Банк» увечары 13 траўня паведаміў, што з 17 гадзін 13 траўня назіраюцца праблемы пры аплаце картамі Mastercard у афлайн і інтэрнэт-крамах. Таксама нельга зьдзейсьніць перавод грошай з/на карту іншага банка праз сэрвісы Альф-Банк. Банк рэкамэндуе кліентам часова зьняць наяўныя грошы — гэтая апэрацыя даступная — ці скарыстацца карткай сыстэмы Visa.

Паведамленьні аб праблемах з аплатай па картах Mastercard 13 траўня апублікавалі таксама «Беларускі народны банк», МТБанк, Прыёрбанк, Белгазпрамбанк.

А 10-ай раніцы 14 траўня ў «Альфа-Банку» паведамілі, што атрымалі апавяшчэньне ад Mastercard: карты будуць адноўленыя праз 3-4 гадзіны.

14 траўня у 12.41 прэс-служба Прыёрбанку паведаміла, што «праца картак Mastercard Прыёрбанку адноўлена ў поўным аб'ёме, плацяжы і пераводы праходзяць у звычайным рэжыме». У той жа час у банку адзначылі, што «магчымыя кропкавыя адхіленьні апэрацый у іншых банках».

Пра аднаўленьне працы картак Mastercard паведамілі таксама ў «Беларускім народным банку».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG