Лінкі ўнівэрсальнага доступу

65-гадовая палітвязьняволеная Алена Гнаўк спыніла галадоўку


Алена Гнаўк, архіўнае фота

Палітзьняволеная пэнсіянэрка з Пружанаў Алена Гнаўк спыніла галадоўку. Пра гэта паведамілі на старонцы ў Instagram, прысьвечанай Алене, яе родныя.

«Перадала, што ўсё добра, каб ніхто не бунтаваў, лісты пачалі даходзіць, ёй паказваюць што ўсё нібы даходзіць... Яна ў гэтым пляне ўжо больш спакойная і ўжо есьць. Сказала, што ёй перадаць і што адчувае сябе нашмат лепей пасьля галаданьня», — пішуць родныя.

10 траўня стала вядома, што Алена Гнаўк ужо дзесяць дзён трымае галадоўку за кратамі, патрабуючы, каб лісты, якія яна напісала, даходзілі адрасатам. Калі дакладна Алена спыніла галадоўку, не паведамляецца.

  • На Алену Гнаўк завялі ўжо чатыры крымінальныя справы. У траўні 2021 году асудзілі на два гады «хатняй хіміі» ў межах берасьцейскай «карагоднай справы».
  • У верасьні яна атрымала новы тэрмін — яшчэ два гады «хіміі». Паводле абвінавачаньня, Алена Гнаўк падчас разгляду сваёй ранейшай крымінальнай справы за ўдзел у «карагодзе пратэсту» вымавіла фразу, дзе была абраза на адрас Лукашэнкі. Сумарнае пакараньне — тры гады абмежаваньня волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
  • 26 сьнежня Гнаўк затрымалі за «бел-чырвона-белы пікет» каля яе дому і прысудзілі 1450 рублёў штрафу паводле арт. 24.23 КаАП. 11 студзеня 2022 году Алену Гнаўк зноў затрымалі за акцыю зь бел-чырвона-белымі мяхамі на «хатняй хіміі» і прысудзілі 15 дзён арышту. Пэнсіянэрцы забаранілі перадаваць перадачы, чытаць і пісаць, і яна абвясьціла галадоўку ў Пружанскім ІЧУ.
  • З ізалятара яе ня выпусьцілі. Стала вядома, што выставілі абвінавачаньне па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу Беларусі: ч. 2 арт. 367 (паклёп на Лукашэнку) і арт. 369-1 (дыскрэдытацыя Беларусі). Цяпер Алене Гнаўк пагражае да шасьці гадоў пазбаўленьня волі.
  • Праваабаронцы прызналі Алену Гнаўк палітычнай зьняволенай.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG