Адпаведны ўказ апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале 14 траўня.
У якасьці абгрунтаваньня ўказаны пункт 20 арт.84 Канстытуцыі Беларусі — гэты артыкул дае права Аляксандру Лукашэнку прызначаць і адклікаць дыпляматычных прадстаўнікоў Беларусі ў замежных дзяржавах і пры міжнародных арганізацыях.
Уладзімер Чушаў займаў пасаду амбасадара Беларусі ў Польшчы з сакавіка 2019 году.
У кастрычніку 2020 году Польшча і Беларусь узаемна адклікалі амбасадараў: амбасадар Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі, як і амбасадар Беларусі ў Польшчы Уладзімер Чушаў, вярнуліся ў свае краіны «для кансультацый». Гэта адбылося на фоне абвастрэньня стасункаў паміж краінамі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году. Тады беларускае МЗС запатрабавала ад дыпляматычных прадстаўніцтваў Польшчы і Літвы істотна скараціць колькасьць супрацоўнікаў у краіне.
Беларусь у Польшчы з тых часоў прадстаўляў павераны ў справах амбасады Беларусі ў Варшаве.
Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com