Як паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна», адвакату, зь якім падпісаная дамова, сьледчыя яшчэ ня далі дазволу на наведваньне падабароннай.
- 27 студзеня ў Менску па падазрэньні ва ўдзеле ў дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, затрымалі 29-гадовую грамадзянку Расейскай Фэдэрацыі Веру Цьвікевіч. У аснове падазрэньня — фатаздымак Веры на першай паласе газэты «Комсомольская правда в Беларуси» ад 25 жніўня 2020 году.
Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com