Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяржсакратар ЗША папярэдзіў Маскву аб «маштабных наступствах» у выпадку ўварваньня ва Ўкраіну


Дзяржаўны сакратар ЗША Энтані Блінкен

Дзяржаўны сакратар ЗША Энтані Блінкен заявіў, што Расею чакаюць «маштабныя наступствы», калі яна абярэ «шлях агрэсіі» супраць Украіны.

У інтэрвію Радыё Свабода 27 студзеня Блінкен таксама заявіў, што ЗША дагэтуль ня ведаюць, якая канчатковая мэта ў Крамля адносна Ўкраіны і чаго ён хоча дамагчыся сваімі патрабаваньнямі перабудаваць цяперашнюю структуру бясьпекі Эўропы.

«Я кажу, што адзіны чалавек, які можа сказаць вам, якая мэта Крамля, — гэта прэзыдэнт Пуцін. Я ня думаю, што хтосьці іншы ведае. І ён можа нават ня ведаць гэтага, бо тое, што ён рабіў у мінулым і што, я думаю, вызначае яго падыход да рэчаў, — гэта стварыць як мага больш варыянтаў. І яны ахопліваюць увесь дыяпазон», — сказаў Блінкен.

Напярэдадні ЗША і NATO далі Маскве свае адказы адносна яе патрабаваньняў «гарантый бясьпекі». Як ЗША, так і Паўночнаатлянтычны альянс заявілі Крамлю, што NATO захавае палітыку «адчыненых дзьвярэй» і ня прыме патрабаваньняў Расеі абавязацца ніколі не прымаць у альянс Украіну.

У праекце двухбаковай дамовы, перададзенай Расеяй Злучаным Штатам у сярэдзіне сьнежня, амэрыканскаму боку, сярод іншага, прапануецца: узяць на сябе абавязаньне не дапускаць пашырэньня NATO на ўсход, спыніць вайсковае супрацоўніцтва з постсавецкімі краінамі, прыбраць з тэрыторыі Эўропы сваю ядзерную зброю і не разьмяшчаць там ударных сыстэм, здольных пагражаць Расеі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG