Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На таджыцка-кіргіскай мяжы адбыўся збройны канфлікт. Ёсьць загінулы і параненыя


На таджыцка-кіргіскай мяжы

Увечары 27 студзеня на таджыцка-кіргіскай мяжы пачалася перастрэлка паміж памежнікамі дзьвюх краінаў. Паводле відавочцаў, страляніна на мяжы працягваецца.

Крыніцы Радыё Свабода паведамілі пра гібель сама меней аднаго жыхара таджыцкага сяла Саманіён. У Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бясьпецы (АДКБ) паведамілі аб параненых у выніку страляніны.

Генэральны сакратар АДКБ Станіслаў Зась заклікаў Таджыкістан і Кіргізстан спыніць перастрэлку на мяжы паміж краінамі, пра гэта паведаміла прэс-служба арганізацыі. У АДКБ таксама паведамілі, што аб’яднаньне гатовае аказаць Таджыкістану і Кіргізстану дапамогу дзеля мірнага ўрэгуляваньня канфлікту.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG