Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выйшаў кліп пра катаваньні ў паліцыі і папраўчых калёніях Расеі


Вокладка кліпу «Артыкул, якога няма»

Удзельнік групы «Каста» Ўладзі (Уладзіслаў Ляшкевіч) і «Камітэт супраць катаваньняў» выпусьцілі сумесны кліп «Артыкул, якога няма» пра гвалт над затрыманымі і асуджанымі. У ім зьняліся людзі, якія зазнавалі катаваньні ў расейскай паліцыі ды ў папраўчых калёніях.

На YouTube-канале праваабарончай арганізацыі адзначаецца, што ў расейскім заканадаўстве да гэтага часу няма асобнага артыкула аб катаваньнях, хоць у краіне ёсьць тысячы ахвяраў катаваньняў.


«Няма артыкула — няма і афіцыйнага прызнаньня праблемы, няма магчымасьці весьці дакладную статыстыку і дасьледаваць маштаб таго, што адбываецца», — адзначаюць у камітэце.

Расказ у трэку вядзецца ад імя ахвяры катаваньняў і ад зборнага вобразу прадстаўніка сілавых структураў.

Да акцыі далучыліся буйныя незалежныя СМІ — «Медуза», «Медиазона», «Дождь» (усе тры выданьні ў РФ прызнаныя «замежнымі агентамі»), «Такие дела». Яны апублікавалі матэрыялы пра катаваньні і пра тое, чаму неабходна ўвесьці ў Крымінальны кодэкс асобны артыкул. Тэкст публікацый пададзены белым шрыфтам на белым фоне.

Паводле зьвестак «Камітэту супраць катаваньняў», з 2000 па 2021 год у Расеі 43% супрацоўнікаў сілавых структураў, якіх судзілі за катаваньні па пазовах гэтай праваабарончай арганізацыі, атрымалі ўмоўныя тэрміны. Сярэдні рэальны тэрмін склаў каля чатырох гадоў. У палове выпадкаў не ўдалося дамагчыся ўзбуджэньня справы.

Афіцыйнай і поўнай статыстыкі па справах аб катаваньнях у Расеі не існуе. На гэта неаднаразова ўказвала Арганізацыя Аб’яднаных Нацый.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG