Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Можаце пацалавацца». Палітзьняволеная Яна Арабейка выйшла замуж у калёніі. Муж узяў ейнае прозьвішча


Валер Тамілін і Яна Арабейка

Пра шлюб Валер Тамілін, цяпер муж Яны Арабейкі, паведаміў у сваім Facebook.

«Паважаныя падпісчыкі, адбыўся шлюб», — напісаў хлопец на сваёй старонцы.

Пасьведчаньне аб шлюбе Валера Таміліна і Яны Арабейкі
Пасьведчаньне аб шлюбе Валера Таміліна і Яны Арабейкі

«Мы прыйшлі ў невялікую залю, падобную на пакой для спатканьняў або перамоваў. Там была супрацоўніца ЗАГСу, дзьве супрацоўніцы СІЗА. Нічога нельга было ні перадаць. Потым мы расьпісаліся. Нас запыталіся, ці мы згодныя. „Так“. — „Так“. — „Імем Рэспублікі Беларусь абвяшчаю вас мужам і жонкай. Можаце пацалавацца“. Мы пацалаваліся, абняліся. І потым Яна пайшла да сябе ў калёнію, а я пайшоў на паркоўку да машыны, якая зламалася», — расказаў Свабодзе Валер.

У дзень шлюбу
У дзень шлюбу

Дадому Валеру з машынай павязе эвакуатар.

«Настрой у Яны нармальны. Мы ня надтаа размаўлялі, больш тэхнічныя пытаньні вырашалі. Крыху прайшлі за ручкі па калідоры, можа, два мэтры. Я кажу: „Вось, некалі зможам так гуляць увесь час“. А яна: „Ня верыцца. Мне здаецца, што гэта ўжо немагчыма“. Яна так узрадавалася, што нам дазволілі прайсьці крышку за рукі. Я таксама ўзрадаваўся. Я дагэтуль знаходжуся ў эўфарыі. У мяне бура эмоцый», — дадаў Валер.

Пара доўгі час дамагалася дазволу на шлюб, пакуль Яна знаходзіцца ў зьняволеньні. Валер узяў прозьвішча сваёй жонкі.

Падчас усяго зьняволеньня Яны Валер узяў на сябе клопат пра яе, ён насіў ёй перадачы, слаў пасылкі.

Валер Тамілін, муж палітзьняволенай студэнткі Яны Арабейкі, у дзень шлюбу
Валер Тамілін, муж палітзьняволенай студэнткі Яны Арабейкі, у дзень шлюбу

Актывістку «Задзіночаньня беларускіх студэнтаў» Яну Арабейку асудзілі на 2 гады калёніі за студэнцкія пратэсты пасьля выбараў 2020 году. Яна адбывае пакараньне ў жаночай калёніі №4 у Гомлі.

Штамп у пашпарце Яны Арабейкі, палітзьняволенай студэнткі
Штамп у пашпарце Яны Арабейкі, палітзьняволенай студэнткі

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG