Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фільм Юрыя Дудзя пра новых беларускіх эмігрантаў за дзень паглядзелі больш за 3 млн чалавек


Аўтар фільму Юры Дудзь

Амаль 3-гадзіннае відэа расейскага журналіста пра беларусаў, якія змушана апынуліся за мяжой, імгненна стала папулярным.

За першыя суткі пасьля выпуску фільм Юрыя Дудзя «Як жыць, калі пазбаўляюць Радзімы» паглядзелі звыш 3 мільёнаў чалавек.

«Падарожнічаючы па сьвеце, мы рэгулярна сустракалі беларусаў, якія пазбавіліся радзімы — і іх гісторыі праціналі наскрозь. Прычым гэта далёка ня толькі творчая моладзь, якую прынята лічыць рухавіком пратэстаў. Сярод іх — інжынэры, вайскоўцы, работнікі лякарняў і паліклінік, пэнсіянэры».

Па словах Дудзя, здымачная каманда паставіла перад сабой дзьве асноўныя мэты: дасьледаваць, як гэта, пакінуць свой дом; ці могуць рэпрэсіі ў Расеі дасягнуць таго ж узроўню, як у Беларусі?

Пасьля пратэстаў 2020-2021 гадоў тысячы беларусаў пакінулі родны дом праз крымінальны перасьлед ці патэнцыйны арышт. Дакладную лічбу эмігрантаў ня ведае ніхто.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG