Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэдакцыя Naviny.by заявіла пра зьмену назвы


Ілюстрацыйнае фота

Цяпер калектыў выданьня знаходзіцца за межамі Беларусі і працягвае працу.

Выданьне Naviny.by цяпер будзе называцца «Позірк. Навіны пра Беларусь». Гэтак жа пераназвалі тэлеграм-канал СМІ.

«Сьцяг панясе каманда, якая знаходзіцца ў бясьпецы і прывыкла працаваць па канонах сапраўднай, а не сэрвільнай журналістыкі. Калі інфармацыя — то рознабаковая. Калі аналітыка — то глыбокая. Калі рэпартаж — то з поўным паглыбленьнем», — піша рэдакцыя ў сваёй заяве.

Шэраг беларускіх недзяржаўных выданьняў пацярпеў ад перасьледу ўладаў, які істотна ўзмацніўся пасьля жніўня 2020 году. Звыш 30 прадстаўнікоў СМІ знаходзяцца за кратамі, мноства рэдакцый цалкам ці большасьцю пераехалі за мяжу, каб працягнуць журналісцкую працу.

Галоўная рэдактарка інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Ірына Леўшына і былы дырэктар кампаніі Дзьмітры Наважылаў знаходзяцца за кратамі і прызнганыя палітвязьнямі. БелаПАН улады прызналі «экстрэмісцкім фармаваньнем».

Змаганьне ўлады супраць недзяржаўных СМІ

У 2020–2021 гадах перасталі выходзіць на паперы шэраг незалежных газэтаў нацыянальнага і рэгіянальнага абсягу. Большасьць газэтаў спынілі выхад праз палітычны ціск пасьля публікацый — ім не давалі далей друкавацца ў Беларусі.

Праблемы з друкарнямі паўсталі перад рэдакцыямі выданьняў:

  • «Белгазета»,
  • «Брестская газета»,
  • «Газета Слонімская»,
  • «Информ-прогулка»,
  • «„Комсомольская правда“ в Белоруссии»,
  • «Лидер-пресс».
  • «Народная воля»,
  • «Новы час»,
  • «Рэгіянальная газета»,
  • «Свободные новости плюс»,
  • «Ганцавіцкі час».

У многіх рэдакцыях і ў журналістаў дома прайшлі ператрусы. Некаторыя рэдакцыі зазналі некалькі ператрусаў.

Фінансавыя праблемы сталі прычынай закрыцьця яшчэ дзьвюх папулярных у сваіх рэгіёнах незалежных газэтаў. На пачатку мінулага году перасталі выходзіць «Барысаўскія навіны», а ў канцы 2020 году выйшаў апошні нумар газэты «Вольнае Глыбокае».

З праблемамі сутыкнуўся і шэраг недзяржаўных інфармацыйных парталаў. «Экстрэмісцкай» прызналі прадукцыю сайтаў і сацыяльных сетак такіх СМІ як:

  • «Белсат»
  • «Беларускі партызан»
  • «Наша Ніва»
  • Радыё Свабода
  • Ex-press.by
  • By.tribuna.com
  • Tut.by
  • «Брестская газета»

У Воршы па рашэньні пракуратуры заблякавалі рэгіянальны партал Orsha.eu, у Гомлі «Свободные новости Плюс», у Віцебску «Витебский курьер».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG