Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падпалкоўніка вайсковай выведкі асудзілі на 19 гадоў калёніі


Дзьмітры Самсонаў

У Менскім гарадзкім судзе на 19 гадоў калёніі асудзілі падпалкоўніка Галоўнага выведнага ўпраўленьня Міністэрства абароны Беларусі Дзьмітрыя Самсонава.

Пра гэта паведамляе «Вясна», пішучы, што судзьдзя Тацяна Фалькоўская судзіла мужчыну па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу: ч. 1 арт. 356 (здрада дзяржаве), ч. 1 арт. 375 (мэтанакіраванае разгалошваньне службовай таямніцы) і ч. 2 арт. 235 (адмываньне сродкаў, атрыманых злачынным шляхам).

«Вясна» адзначае, што пра гэтую справу і самога падсуднага вядома няшмат. Да восені 2020 году Дзьмітры Самсонаў працаваў у Галоўным упраўленьні вайсковай выведкі Міністэрства абароны ў званьні падпалкоўніка. Ён служыў у сакрэтнай частцы 15738. Гэтае ўпраўленьне, апроч іншага, мае доступ да матэрыялаў, атрыманых КДБ, у тым ліку праслухоўваньняў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG