Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 27 студзеня: Дзень памяці ахвяраў Галакосту


Корпус былога нацысцкага лягера Аўшвіц, Польшча

Сёньня — Міжнародны дзень памяці ахвяраў Галакосту

Дзень у гісторыі

1527 — войска ВКЛ на чале з Канстанцінам Астроскім разьбіла крымскіх татараў у бітве на рацэ Альшаніцы (паміж Каневам і Кіевам).

1880 — Томас Эдысан запатэнтаваў электрычную лямпачку.

1906 — Іван Пуліхаў разам з Аляксандрай Ізмайловіч зрабіў замах на менскага губэрнатара Паўла Курлова.

1913 — у Вільні адбылася першая пастаноўка камэдыі Янкі Купалы «Паўлінка».

1944 — была зьнятая блякада Ленінграду.

1945 — канцэнтрацыйны лягер Аўшвіц-Біркенаў быў заняты савецкімі войскамі.

«Самыя вялікія могілкі ў сьвеце. Без магіл»
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:10 0:00

1973 — было заключана Парыскае пагадненьне аб спыненьні вайны ў Віетнаме.

У гэты дзень нарадзіліся

1756 — Вольфганг Амадэй Моцарт, аўстрыйскі кампазытар.

1832 — Льюіс Кэрал, ангельскі пісьменьнік, матэматык і фатограф.

1904 — Іван Чымбург, беларускі філёзаф-марксіст, рэктар БДУ.

1935 — Зіновій Бабій, беларускі опэрны сьпявак.

1948 — Міхаіл Барышнікаў — артыст балету, балетмайстар.

У памяці

1901 — Джузэпэ Вэрдзі, італьянскі кампазытар.

1927 — блаславёны Юры Матулевіч, рымска-каталіцкі дзяяч Беларусі, Літвы й Польшчы. Біскуп (пазьней арцыбіскуп) Віленскі, аднавіў і ўзначаліў ордэн марыянаў, заснаваў кляштар марыянаў у Друі.

Касьцёл Найсьвяцейшае Тройцы, вёска Друя
Касьцёл Найсьвяцейшае Тройцы, вёска Друя

1983 — Луі дэ Фюнэс, францускі актор.

2003 — Ніна Абрамчык, беларуская грамадзка-палітычная дзяячка, пісьменьніца.

2010 — Джэром Дэвід Сэлінджэр, амэрыканскі пісьменьнік.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG