Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жыхарку Менску будуць прымусова лячыць за дзьве бутэлькі, кінутыя цераз агароджу рэзыдэнцыі Лукашэнкі


Палац Незалежнасьці ў Менску, адна з рэзыдэнцый Лукашэнкі

Паводле сьледзтва, адна бутэлька пацэліла ў міліцэйскую будку на тэрыторыі Палацу Незалежнасці ў Менску, які зьяўляецца адной з рэзыдэнцый Лукашэнкі, пашкодзіла яе фасад і плітку.

Паводле менскай пракуратуры, гэта адбылося 27 кастрычніка 2021 году.

Жанчыну па выніках судовай псыхіятрычнай экспэртызы ўжо абвясьцілі псыхічна хворай. Пракуратура паведамляе, што ў момант інцыдэнту яна не магла ўсьведамляць, што робіць. У яе зафіксавалі псыхічны разлад і зьбіраюцца прымусова лячыць.

Пасьля вывучэньня матэрыялаў справы ў пракуратуры пагадзіліся з кваліфікацыяй зробленага. Крымінальную справу па ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэксу накіравалі ў суд.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG