Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Партал Onliner запусьціў беларускамоўную старонку


Партал абвясьціў, што ў 2022 годзе вырашыў пашырыць беларускамоўны кантэнт, і запусьціў спэцыяльную старонку «Onlíner па-беларуску» для тых, хто «хоча атрымліваць асалоду ад тэкстаў на роднай мове».

«Мы прызвычаіліся да таго, што беларускамоўныя тэксты на Onliner — альбо пра гісторыю, альбо пра культуру. Але ж цяпер у вас ёсьць магчымасьць чытаць па-беларуску літаральна пра ўсё. Штотыднёва мы перакладаем з расейскай мовы некалькі найцікавейшых тэкстаў і зьмяшчаем іх на гэтай старонцы. Узбагачайце свой слоўнікавы запас і атрымлівайце асалоду ад роднай мовы», — гаворыцца ў анонсе.

Чытаць Onliner па-беларуску можна тут.

У красавіку 2021 году найбуйнейшыя беларускія рэсурсы абвясьцілі «беларускамоўную нядзелю». З 25 красавіка сайты Tut.by, Onliner і «Трыбуна» пачалі друкаваць частку тэкстаў па-беларуску па нядзелях, каб нагадаць чытачам, якое значэньне мае родная мова для нацыянальнай культуры і фармаваньня нацыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG