Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Вельмі па вас сумую». Зь лістоў і малюнкаў зьняволенага мастака Пушкіна зрабілі анімацыйны фільм. ВІДЭА


Мастак Алесь Пушкін, архіўнае фота 2020 году

Аўтар фільму — выкладчык і рэжысэр Антон Грышкевіч, якога звольнілі з працы ў Віцебскім дзяржаўным каледжы культуры і мастацтваў за далучэньне да страйку, паведамляе Беларуская рада культуры.

Алеся Пушкіна затрымалі 30 сакавіка 2021 году ў вёсцы Жылічы Кіраўскага раёну, дзе ён працаваў на рэстаўрацыі палаца Булгакаў.

Ён фігурант крымінальнай справы, якую пачала горадзенская пракуратура паводле ч. 3 арт. 130 Крымінальнага кодэксу (распальваньне варожасьці). Паводле пракуратуры — «за ўчыненьне наўмысных дзеяньняў, накіраваных на рэабілітацыю і апраўданьне нацызму». Падставай для гэтага стаў партрэт антысавецкага падпольшчыка Яўгена Жыхара, выстаўлены ў прыватным «Цэнтры гарадзкога жыцьця» ў Горадні.

Сьледчыя пачалі правяраць іншыя мастацкія працы Алеся Пушкіна — цыкль «Беларускі супраціў», які мастак стварыў больш за 20 гадоў таму. Гэта партрэты як мінімум двух беларускіх дзеячоў антысавецкага руху часоў Другой усясьветнай вайны — Усевалада Родзькі і Міхала Вітушкі. Таксама сьледчыя высьвятлялі ролю Пушкіна ў стварэньні дакумэнтальнага фільму «Праклятыя і забытыя», зьнятага тэлеканалам «Белсат» у 2013 годзе.

Раней да Пушкіна зьвярталіся з прапановай напісаць заяву аб памілаваньні, але ён адмовіўся. Праваабаронцы прызналі Алеся Пушкіна палітычным зьняволеным.

12 студзеня матэрыялы па крымінальнай справе мастака Алеся Пушкіна накіравалі ў суд.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG