Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Міністэрстве аховы здароўя Беларусі сказалі, што заходніх вакцын ад COVID-19 пакуль ня будзе


Ілюстрацыйнае фота

Нягледзячы на жаданьне Эўразьвязу перадаць вакцыны ў Беларусь, улады краіны заяўляюць, што іх пакуль не чакаецца.

На запыт Zerkalo.io у Эўракамісіі паведамілі, што Эўразьвяз падтрымлівае ініцыятыву перадачы прэпаратаў усім краінам «Усходняга партнэрства», у тым ліку Беларусі.

«Мы гатовы перадаць вакцыны жыхарам Беларусі, як толькі будуць створаны мэханізмы дастаўкі», — паведаміла прадстаўніца Эўракамісіі Ана Пісанэра Эрнандэс.

Пакуль у Беларусі прышчапляюць прэпаратамі «Спутник V», «Спутник Лайт», «КовіВак» і Vero Cell. Апошняя, кітайскай вытворчасьці, ухвалена Сусьветнай арганізацыяй здароўя.

«Пытаньне аб арганізацыі магчымасьці пастаўкі ў краіну вакцын іншых найменьняў і вытворцаў знаходзіцца ў стадыі разгляду. У бліжэйшай пэрспэктыве пастаўкі вакцын не чакаюцца», — гаворыцца ў адказе ведамства.

Акрамя таго, у міністэрстве сказалі, што вытворцы імунабіялягічных лекавых сродкаў, уключаючы вакцыны, самастойна вызначаюць краіны, дзе будуць праходзіць дзяржаўную рэгістрацыю і далейшае выкарыстаньне.

«У Міністэрства аховы здароўя рэгістрацыйныя дасье для дзяржрэгістрацыі вакцын для прафіляктыкі новай каранавіруснай інфэкцыі вытворчасьці Pfizer, Moderna, AstraZeneca, Janssen не паступалі», — гаворыцца ў адказе.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG