Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік Памежнага камітэту Беларусі аддаў каманду без папярэджаньня ўжываць зброю і патлумачыў, калі


Анатоль Лапо

Беларускі памежны камітэт заявіў, што польскія сілавікі нібыта плянуюць захапіць беларускага памежніка.

На думку старшыні Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі Анатоля Лапо, польскі бок хоча справакаваць беларускіх памежнікаў «на нейкія захады ў адказ». Ён згадаў, у прыватнасьці, пашкоджаны памежны знак, у чым беларускі бок абвінаваціў польскі. Пра гэта ён сказаў у этэры тэлеканалу «Беларусь-1».

«Калі я атрымаў інфармацыю, што польскія сілавікі плянуюць, магчыма, захапіць беларускага памежніка, я аддаў каманду без папярэджаньня неадкладна ўжываць зброю», — сказаў ён.

Лапо сказаў, што беларускі бок будзе бараніць жыцьці сваіх памежнікаў.

Тым часам на мяжы працягваюцца інцыдэнты, ініцыяваныя беларускімі сілавікамі. 24 студзеня 17 чалавек спрабавалі нелегальна перайсьці мяжу, каля Нараўкі група з 14 чалавек прарвала калючы дрот і перайшла на польскую тэрыторыю. Там мігрантаў неўзабаве затрымалі, сярод іх было 11 грамадзянаў Ірану, 2 — Лібану і 1 — Сырыі. У Чарэмсе затрымалі трох грамадзян Ганы.

Падчас спробаў прарыву мяжы мігранты апошнім часам паранілі камянямі дваіх польскіх памежнікаў і пашкодзілі аўтамабіль.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG