Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сакратар Рады нацыянальнай бясьпекі Ўкраіны: «У Беларусі няма прэзыдэнта, там дамінуе Расея»


Сакратар Рады нацыянальнай абароны і бясьпекі Ўкраіны Аляксей Данілаў

Сакратар Рады нацыянальнай абароны і бясьпекі Ўкраіны Аляксей Данілаў заявіў пра гатоўнасьць Украіны да любых сцэнараў, якія Расея можа рэалізаваць, у тым ліку і з тэрыторыі Беларусі.

«Беларусь — гэта краіна, якую сёньня цалкам захапіла Расея. Для нас пагроза з боку Расеі існуе заўсёды. У іх так сталася, што сёньня няма прэзыдэнта, і Расейская Фэдэрацыя ў дамінанце па ўсіх пытаньнях. Мы гатовыя да любога разьвіцьця падзей, але спакойна і ўзважана», — сказаў Аляксей Данілаў у інтэрвію BBC News — Украіна.

Аляксей Данілаў падкрэсьліў, што Ўкраіна ў выпадку наступу Расеі будзе змагацца. «Ці будзем прасіць дапамогі? Так, будзем. Ці дапамогуць нам? Улічваючы, колькі абавязкаў узялі на сябе ўсе краіны, яны павінны гэта выканаць. У іх таксама ёсьць выбарнікі, ёсьць людзі, якія разумеюць, што адбываецца ў сьвеце».

Сакратар Рады нацбясьпекі падкрэсьліў, што кіраўніцтва Ўкраіны мае дакладнае разуменьне, чым будзе займацца ў выпадку агрэсіі Расеі. «Ці маем мы магчымасьці? Магчымасьці ў нас ёсьць. Ці дастаткова нам гэтых магчымасьцяў? Магчыма, мы слабейшыя, чым армія Расеі, але гэта не азначае, што мы ня будзем ваяваць», — дадаў Аляксей Данілаў.

Пазьней, пасьля пасяджэньня Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны, якое праходзіла пад кіраўніцтвам прэзыдэнта Ўладзіміра Зяленскага, Аляксей Данілаў заявіў аб адсутнасьці падстаў сьцьвярджаць аб маштабным наступе Расеі на Ўкраіну. Ён заклікаў не панікаваць, і падкрэсьліў, што дзяржава зробіць усе неабходнае для абароны.

Камэнтуючы вучэньні «Саюзная рашучасьць», сакратар Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны адзначыў:

«Тыя вучэньні, якія будуць на тэрыторыі Беларусі ў лютым — мы дакладна разумеем, што там будзе і як, і гэта, найперш, я хачу сказаць, ціск ня толькі на нас, на Ўкраіну. Гэта ціск і на Злучаныя Штаты, на якія яны выйшлі з ультыматумам, на Эўрапейскі Зьвяз, і ўвогуле на магчымасьць адстойваць дэмакратыю».

Пагроза нападу Расеі на Ўкраіну

  • А 5-й гадзіне раніцы 24 лютага кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў пра пачатак ваеннай апэрацыі супраць Украіны на Данбасе па просьбе груповак «ДНР» і «ЛНР». 21 лютага падчас тэлезвароту да расейцаў Пуцін назваў так званыя «ДНР» і «ЛНР» незалежнымі дзяржавамі ў межах абласьцей. 22 лютага Савет Фэдэрацыі ратыфікаваў гэтае рашэньне.
  • Усе дні вайны ідуць абстрэлы ўкраінскіх гарадоў ракетамі, налятае авіяцыя. Расейскія войскі атакуюць у тым ліку з тэрыторыі Беларусі, выкарыстоўваючы лётнішчы, базы і дарогі. Прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі апраўдваюць вайну, апазыцыя лічыць тэрыторыю Беларусі акупаванай і заклікае да супраціву расейскім захопнікам.
  • 27 лютага ва Ўкраіне стварылі Інтэрнацыянальны легіён Тэрытарыяльнай абароны, далучацца да якога заклікалі замежных добраахвотнікаў. Туды ўвайшлі і беларусы. За два з паловай месяцы вайны на фронце загінулі шасьцёра беларускіх добраахвотнікаў і жаўнераў УСУ: Аляксей «Тур» Скобля, Ільля «Літвін» Хрэнаў, Зьміцер «Тэрор» Апанасовіч, Зьміцер «Ганс» Рубашэўскі, Канстанцін «Фэнікс» Дзюбайла і Павал «Волат».
  • 30 сакавіка ААН зацьвердзіла склад незалежнай камісіі, якая зоймецца расьсьледаваньнем расейскіх ваенных злачынстваў ва Ўкраіне. У яе ўвайшлі людзі, якія працавалі ў разборы канфліктаў у Руандзе і Босьніі і Герцагавіне.
  • Насуперак заявам Пуціна пра атакі выключна на вайсковыя аб'екты, расейцы бамбяць школы, дзіцячыя садкі і жылыя кварталы ўкраінскіх гарадоў. Расейцы выкарыстоўваюць забароненую зброю, у тым ліку касэтныя бомбы супраць мірнага насельніцтва.
  • Колькасьць уцекачоў з Украіны перавысіла 5,5 млн чалавек.
  • 1 красавіка Літва стала першай краінай Эўразьвязу, якая цалкам адмовілася ад расейскага газу. За яе прыкладам рушылі Латвія і Эстонія. Нямеччына да канца 2022 году паабяцала цалкам прыпыніць выкарыстаньне расейскай нафты.
  • 2 красавіка, пасьля вызваленьня гораду Буча пад Кіевам, фотакарэспандэнты апублікавалі дзясяткі фатаздымкаў, на якіх відаць сотні нябожчыкаў, ахвяр масавых забойстваў, учыненых расейскімі войскамі. Многія пахаваныя ў стыхійных брацкіх магілах. Вялікія разбурэньні прынесла расейская акупацыя і Барадзянцы. Таксама вядома пра шэраг згвалтаваньняў, у тым ліку немаўляці.
  • У красавіку ракетных атак на Ўкраіну і авіяўдараў з тэрыторыі Беларусі стала меней, расейскія войскі пачалі пакідаць Беларусь.
  • Ад пачатку расейскага поўнамаштабнага ўварваньня ва Ўкраіну загінулі ўжо 26 прадстаўнікоў мэдыя — 19 журналістаў і 7 работнікаў іншых напрамкаў.
  • Украінцы ў траўні распачалі контранаступ на Слабажаншчыне, выціскаючы захопнікаў да іх межаў.
  • 9 траўня прэзыдэнт ЗША падпісаў закон аб лэнд-лізе. Гэты закон аднаўляе праграму часоў Другой сусьветнай вайны, якая дазволіць паскорыць пастаўкі Ўкраіне зброі і павялічыць аб’ёмы такой дапамогі.
  • У ноч на 17 траўня намесьніца міністра абароны Ўкраіны Ганна Маляр пацьвердзіла пачатак апэрацыі па выратаваньні ўкраінскіх вайскоўцаў, якія апынуліся ў пастцы на тэрыторыі «Азоўсталі». Паводле яе слоў, адтуль у лячэбную ўстанову акупаванага Новаазоўска былі эвакуяваныя 53 цяжка параненыя. Яшчэ 211 чалавек былі дастаўленыя ў Аленіўку па гуманітарным калідоры. Міністэрства абароны Расеі заяўляе, што амаль 1000 украінскіх байцоў на заводзе «здаліся» па стане на 18 траўня. Міжнародны Чырвоны Крыж афіцыйна зарэгістраваў гэтых байцоў у якасьці ваеннапалонных.
  • Незалежная праверка інфармацыі пра ваенныя дзеяньні, якую даюць афіцыйныя асобы розных бакоў, пакуль немагчымая.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG