Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Начамі паляць вогнішчы, занялі былыя піянэрскія лягеры». Што чуваць пра расейскіх вайскоўцаў у Гомельскай вобласьці


Ілюстрацыйнае фота

З розных куткоў Гомельскай вобласьці пішуць пра прысутнасьць расейскіх вайскоўцаў і тэхнікі. Па паведамленьні раённых выданьняў, расейскіх вайскоўцаў сустракалі з хлебам-сольлю ў Ельску і Калінкавічах. Гэтыя гарады не заяўляліся як афіцыйныя месцы правядзеньня вучэньняў.

Жыхары Гомля сьведчаць, што на станцыі ў Навабеліцкім раёне штодзень ідзе разгрузка вайсковай тэхнікі, якая прыбывае з Расеі.

«Вайскоўцы „акупавалі“ Зябраўку — былы ваенны гарадок у Гомельскім раёне. Начамі яны там паляць вогнішчы. Жыхары Гомля на выходных часта ладзілі гонкі на аўтамабілях на былым ваенным аэрадроме ў Зябраўцы. У нядзелю прыехалі туды на аўто — а людзей не пусьцілі. Аэрадром ачэплены вайскоўцамі, гарадок застаўлены вайсковай тэхнікай. Нічога не тлумачылі», — паведамілі сьведкі.

Error rendering VK.

Жыхароў Гомля зьдзівіла ажыўленьне ў былых піянэрскіх лягерах, якія цяпер закінутыя. «Там вечарамі і начамі ўсё сьвеціцца цяпер — там атабарыліся вайскоўцы, паляць вогнішчы», — заўважылі крыніцы.

Error rendering VK.

Таксама Свабодзе паведамілі пра ўзмацненьне пільнасьці з боку беларускіх памежнікаў на мяжы з Расеяй.

«Раней памежнікі правяралі толькі тых, хто прыяжджаў на цягніку ў Краўцоўку Добрускага раёну. Цяпер памежнікаў значна больш, і яны правяраюць усіх агулам, нават тых, хто мае ў Краўцоўцы ці побач лецішча, прыяжджае туды на сваім аўто на гомельскіх нумарах. Нават багажнікі правяраюць. Можа, яны ня хочуць, каб у тым рэгіёне былі „непажаданыя“ людзі, якія „нешта ўбачаць“ — напрыклад, вялікую прысутнасьць вайскоўцаў?» — падзяліліся інфармацыяй жыхары Гомельскай вобласьці.

Як паведамляе расейскае Міністэрства абароны, вайсковая тэхніка на вучэньні ў Беларусь была накіраваная ў тым ліку з Далёкага Ўсходу. «Міністэрства абароны Расеі перакіне два дывізіёны сыстэм супрацьпаветранай абароны С-400 „Трыюмф“ з Далёкага Ўсходу ў Беларусь. Яны выправіліся з Хабараўскага краю па чыгунцы», — паведаміла 21 студзеня расейскае ведамства.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG