Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падчас страляніны ў Гайдэльбэрскім унівэрсытэце ў Нямеччыне параненыя некалькі чалавек


Некалькі чалавек былі параненыя ў выніку страляніны ў Гайдэльбэрскім унівэрсытэце — найстарэйшым у Нямеччыне

Нападнік, як мяркуецца, забіты. Пра гэта паведаміла ў Твітэры паліцыя гораду Мангайма.

У паведамленьні гаворыцца, што паліцыя праводзіць маштабную спэцапэрацыю ў суседнім з Мангаймам Гайдэльбэргу. Удакладняецца, што стралялі са зброі з доўгай руляй у лекцыйнай залі.

Паліцыянты папрасілі грамадзян аб’яжджаць раён здарэньня, каб не перашкаджаць праезду машын хуткай дапамогі і ратавальнікаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG