Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Буркіна-Фаса паведамляюць аб затрыманьні прэзыдэнта вайскоўцамі


Рок Каборэ

Прэзыдэнт Буркіна-Фаса Рок Каборэ затрыманы вайскоўцамі. Аб гэтым паведамляюць агенцтва Reuters і Міжнароднае францускае радыё.

Першым пра затрыманьне прэзыдэнта паведаміла Reuters са спасылкай на крыніцы. Францускае радыё спасылаецца на свайго карэспандэнта. Афіцыйнага пацьверджаньня гэтым зьвесткам няма.

У нядзелю, 23 студзеня, улады Буркіна-Фаса паведамілі аб мяцяжы вайскоўцаў. Салдаты запатрабавалі ад палітыкаў падтрымаць іх у барацьбе з радыкальнымі ісламістамі і адправіць у адстаўку кіраўнікоў войска і выведкі. Заходнеафрыканская дзяржава цярпіць ад рэгулярных нападаў джыхадыстаў, зьвязаных з тэрарыстычнымі групоўкамі «Ісламская дзяржава» і «Аль-Кайда».

Хваляваньні ў рэспубліцы адбываюцца на фоне рэгулярных няўдач уладаў у барацьбе з ісламістамі. За апошнія шэсьць гадоў ад нападаў загінулі тысячы жыхароў краіны, сама меней мільёну давялося пакінуць свае дамы.

У дзьвюх дзяржавах рэгіёну — Малі і Гвінэі — за апошнія паўтара года адбыліся пасьпяховыя вайсковыя перавароты. Як адзначалі СМІ, у абедзьвюх краінах пасьля гэтага пачалі актыўную працу найміты з расейскай ПВК «Вагнэр».

Як паведамляюць Le Point і француская газэта Courrier International, у Буркіна-Фаса актыўна абмяркоўваецца магчымасьць прыцягненьня расейскіх наймітаў. У рэгіёне прысутнічаюць францускія вайскоўцы. Зьяўленьне расейцаў можа выклікаць рэзкую крытыку Парыжа на фоне росту антыфранцускіх настрояў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG