Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША і Брытанія эвакуююць частку сваіх дыпляматаў з Кіева. У МЗС Украіны лічаць гэтыя крокі заўчаснымі


Пасольства ЗША ва Ўкраіне

У Міністэрстве замежных справаў Украіны прынялі да ведама рашэньне Дзярждэпартамэнту ЗША аб выезьдзе з Кіева сем’яў супрацоўнікаў амэрыканскай амбасады ЗША, а таксама некаторых супрацоўнікаў на добраахвотнай аснове.

«Паважаючы права замежных дзяржаў на гарантаваньне бясьпекі сваіх дыпляматычных прадстаўніцтваў, мы лічым такі крок амэрыканскага боку заўчасным і праявай празьмернай перасьцярогі. Фактычна кардынальных зьменаў у сытуацыі зь бясьпекай апошнім часам не адбылося: пагроза новых хваляў расейскай агрэсіі застаецца нязьменнай з 2014 году, а зьбіраньне расейскіх войскаў ля дзяржаўнай мяжы пачалося ў красавіку мінулага году», — заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС Украіны Алег Нікаленка.

Паводле яго, амбасада ЗША, нягледзячы на такое рашэньне, прадоўжыць працаваць паўнавартасна.

Як паведамляе BBC, аналягічнае рашэньне аб скарачэньні колкасьці дыпляматаў ва Ўкраіне ўхваліла і Вялікая Брытанія.

«Расейская Федэрацыя прыкладае актыўныя высілкі для дэстабілізацыі ўнутранай сытуацыі ва Ўкраіне. Ва ўкраінскай і міжнароднай мэдыяпрасторы распаўсюджваецца вялікая колькасьць дэзынфармацыі, маніпуляцый і фэйкаў, каб пасеяць паніку сярод украінцаў і іншаземцаў, запалохаць бізнэс, падарваць эканамічную і фінансавую стабільнасьць Украіны. У гэтай сытуацыі важна цьвяроза ацэньваць рызыкі і захоўваць спакой», — заявіў Алег Нікаленка.

Афіцыйны прадстаўнік МЗС Украіны падкрэсьліў, што кіраўніцтва краіны разам з украінскімі дыпляматамі кансалідавалі беспрэцэдэнтна высокую падтрымку Ўкраіны на міжнароднай арэне, каб стрымаць Расею ад агрэсіі. «У гэтым кантэксьце мы асабліва ўдзячныя ўраду ЗША за яго актыўную дыпляматычную пазыцыю і за ўмацаваньне абароназдольнасьці Ўкраіны, уключаючы перадачу найноўшых узбраеньняў і тэхнікі», — заявіў Алег Нікаленка.

МЗС Беларусі не паведамляла пра эвакуацыю супрацоўнікаў беларускага пасольства ў Кіеве і іх сем'яў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG