Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Судзьдзя, чыю жонку гвалтоўна вывезьлі ў Чачэнію, разам з дачкой пакінуў Расею


Сайдзі Янгулбаеў

Судзьдзя ў адстаўцы Сайдзі Янгулбаеў пакінуў Расею пасьля інцыдэнту зь ягонай жонкай. Разам зь ім зьехала яго дачка, піша ТАСС.

20 студзеня СМІ паведамілі пра спробу выкраданьня ў Ніжагародзкай вобласьці Расеі судзьдзі ў адстаўцы Сайдзі Янгулбаева і яго жонкі. Адвакат Натальля Дабранравава расказала, што жонку судзьдзі павезьлі з гораду на допыт невядомыя, якія назваліся апэратыўнікамі. Упаўнаважаны ў правах чалавека ў Расеі Тацяна Маскалькова папрасіла пракуратуру Чачэніі праверыць сытуацыю.

Расейская служба «Радыё Свабода» паведаміла, што ў адным з камэнтароў кіраўнік Чачэнскай рэспублікі Рамзан Кадыраў выступіў з пагрозамі Янгулбаевым, заявіўшы: «Гэтую сямейку чакае месца альбо ў турме, альбо пад зямлёй».

Паколькі судзьдзёўскі статус Сайдзі Янгулбаева забясьпечваў яму недатыкальнасьць, у Чачэнію павезьлі толькі ягоную жонку, але ўсіх жыхароў кватэры пры гэтым зьбілі.

Абубакар Янгулбаеў — юрыст, які супрацоўнічае з арганізацыяй «Камітэт супраць катаваньняў», якая прызнана ў Расеі «замежным агентам». Ён лічыць тое, што адбылося, «выкраданьнем» і адзначае, што яго маці вывезьлі як сьведку ў справе аб махлярстве з крэдытамі, пра якую ні яна, ні яго бацька ніколі ня чулі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG