Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць 24 кампаній і 52 грамадзян Расеі, сярод іх — дызайнэр Арцемій Лебедзеў


Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі ўвёў санкцыі супраць 52 грамадзян Расеі і 24 расійскіх кампаній. Указ апублікаваны на сайце прэзыдэнта Ўкраіны.

Пад санкцыі трапілі расейскія судзьдзі, крымскія чыноўнікі, паўнамоцны прадстаўнік прэзыдэнта Расеі ў Паўночна-Каўказскай фэдэральнай акрузе, былы генпракурор Юры Чайка і дызайнэр Арцемій Лебедзеў.

Санкцыі ўведзеныя на пяць гадоў і мяркуюць блякаваньне актываў і спыненьне апэрацый па вываду капіталу з Украіны. У юрыдычных асобаў таксама адклічуць ліцэнзіі.

У 2017 годзе СБУ Украіны забараніла Арцемію Лебедзеву ўезд ва Ўкраіну з прычыны паездак у Крым і на непадкантрольную Кіеву тэрыторыю Данбасу.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG