Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лех Валэнса захварэў на каранавірус


Лех Валэнса

Пра сваю хваробу былы лідэр польскага антыкамуністычнага супраціву і прэзыдэнт Польшчы Лех Валэнса паведаміў у допісе ў Фэйсбуку.

«Не магу паверыць. Я 3 разы прышчэплены, у мяне ўзятыя 3 мазкі. Але я інфікаваны. Баліць галава. Не магу сагрэцца. Адчуваю, што цела адрываецца ад касьцей. Не магу даць рады ўласнаму целу. Што ж зробіш? Пасьля гэтага ўроку ня буду расставацца з маскай».

У 1980 годзе Валэнса стаў лідэрам прафсаюзу «Салідарнасьць» — аднаго з самых моцных і шматлюдных антыкамуністычных рухаў у сьвеце. У 1983 годзе ён атрымаў Нобэлеўскую прэмію міру, а ў 1990 годзе быў абраны прэзыдэнтам Польшчы.

Цяпер Валэнсу 78 гадоў. Ён пэнсіянэр, але часта камэнтуе бягучыя падзеі ў Польшчы і сьвеце, у тым ліку і ў Беларусі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG