Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Працягваецца палітызаваны санкцыйны ціск». Нацбанк прагназуе «складаныя ўмовы» для эканомікі на 2022 год


Нацбанк прагназуе, што ў 2022 годзе беларуская эканоміка сутыкнецца «са складанымі зьнешнеэканамічнымі ўмовамі», гаворыцца ў дакладзе першага намесьніка старшыні праўленьня Нацбанку Сяргея Калечыца, апублікаваным сёньня рэгулятарам.

Сярод асноўных рызык для эканомікі ў 2022 годзе ў Нацбанку называюць «складаныя зьнешнеэканамічныя ўмовы». Сярод іх:

  • няпростая эпідэміялягічная сытуацыя ў сьвеце і распаўсюд новых хваляў каранавірусу,
  • скарачэньне аб’ёмаў вытворчасьці ў краінах — гандлёвых партнэрах Беларусі на фоне неспрыяльных умоваў надворʼя і энэргетычнага крызісу,
  • транспартныя цяжкасьці ў ланцужках паставак, рост транспартных выдаткаў з прычыны недахопу кантэйнэраў і падаражэньня фрахту;
  • неаднароднае аднаўленьне эканомік і захаваньне мяккай грашова-крэдытнай палітыкі ў вядучых эканамічных цэнтрах на фоне высокіх тэмпаў інфляцыі ў сьвеце.

«Нароўні з названымі рызыкамі санкцыйны ціск на нашу краіну, які працягваецца, абумоўлівае неабходнасьць гнуткага рэагаваньня на зьменлівую каньюнктуру і прыняцьце своечасовых мераў для забесьпячэньня ўстойлівага функцыянаваньня беларускай эканомікі», — адзначае Сяргей Калечыц.

Таксама ў дакладзе гаворыцца, што ў 2022 годзе перад Нацбанкам і ўрадам стаіць задача дабіцца зьніжэньня тэмпаў інфляцыі да 6% у год. У 2021-м інфляцыя склала 9,97%. Для гэтага ў 2022 годзе плянуецца захаваць дзейныя падыходы да рэалізацыі грашова-крэдытнай палітыкі.

Што да стаўкі рэфінансаваньня, у дакладзе прагназуецца, што яе сярэднегадавое значэньне ў 2022 годзе складзецца ў межах 9–10% гадавых.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG