Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі комік, якога прызналі непажаданай пэрсонай у РФ, прадаў від на жыхарства ў Расеі


Ілюстрацыйнае фота

Беларускі комік Ідрак Мірзалізадэ прадаў від на жыхарства РФ за $15 000.

Як паведамляе тэлеграм-канал Mash, у часе канцэрту на Балі беларускі комік Ідрак Мірзалізадэ зладзіў гумарыстычны аўкцыён.

Спачатку ён выстаўляў на продаж толькі NFT-вэрсію дакумэнта, але за 15 тысяч даляраў пагадзіўся аддаць і фізычны носьбіт.

У канцы жніўня мінулага году Міністэрства ўнутраных спраў Расеі пажыцьцёва забараніла коміку ўезд у Расею. На думку паліцыі, у сваім публічным выступе Мірзалізадэ дапусьціў выразы, якія распальваюць варожасьць і нянавісьць да асобаў расейскай нацыянальнасьці.

«У сваім публічным выступе Ідрак Мірзалізадэ дапусьціў выразы, якія правакуюць нянавісьць і варожасьць да асобаў расейскай нацыянальнасьці, прыніжаюць іх чалавечую годнасьць. У сувязі з гэтым яго знаходжаньне на тэрыторыі Расейскай Фэдэрацыі прызнана такім, якое пагражае грамадзкаму парадку, правам і законным інтарэсам іншых асобаў».

10 жніўня Таганскі раённы суд Масквы арыштаваў коміка на 10 сутак за жарт аб арэндзе кватэры і расейцах.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG