Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каманда Навальнага апублікавала здымкі «палацу Пуціна»


«Палац Пуціна»

Каманда Аляксея Навальнага ў гадавіну публікацыі самага вядомага свайго расьсьледаваньня — пра так званы палац Пуціна пад Геленджыкам — апублікавала фатаграфіі, на якіх, як сьцьвярджаецца, выявы рэальнага інтэр’еру гэтага палаца.

У фільме пра палац, які на Youtube паглядзелі больш за 100 млн чалавек, інтэрʼеры будынка былі паказаныя ў выглядзе 3D-візуалізацый. Гэта выклікала сумневы часткі камэнтатараў у тым, што інтэрʼеры сапраўды такія, як сьцьвярджалі расьсьледавальнікі.

«Сёньня мы расставім усе кропкі над i. Разьвеем любыя сумневы наконт таго, існуе палац ці не. Як ён выглядае — знутры, звонку. Што там ёсьць і што там было. Мы пакажам вам сотні сапраўдных фатаграфій» — гаворыцца ў новай публікацыі каманды Навальнага.

Большасьць фатаграфій інтэрʼераў падобная на апублікаваныя раней візуалізацыі. Адрозьніваюцца яны ў дэталях — як адзначаюць расьсьледавальнікі, у рэальнасьці пазалоты і іншых упрыгожваньняў (у тым ліку стылізаваных расейскіх гербаў) было нават больш, чым у плянах. Апроч іншага, апублікаванае і фота пакоя з кіем, якую расьсьледавальнікі лічаць «прыватным стрып-клюбам».

Сьцьвярджаецца, што здымкі расьсьледавальнікам «даслалі з будоўлі». Чым пацьвярджаецца іх сапраўднасьць — не ўдакладняецца. Па ўсёй верагоднасьці, гаворка ідзе аб фатаграфіях ранейшых гадоў, паколькі да моманту выхаду фільма Навальнага ў студзені мінулага года ўсе інтэрʼэры «палацу» былі дэмантаваныя, і ў памяшканьні ішоў рамонт.

  • «Палацам Пуціна» каманда Навальнага называе вялікі маёнтак на ўзьбярэжжы Чорнага мора непадалёк ад Геленджыка. Сьцьвярджаецца, што толькі будаўніцтва і рэканструкцыя галоўнага будынка — уласна «палаца» — ацэньваецца ў 100 млрд расейскіх рублёў. Фільм аб «палацы» выйшаў праз некалькі дзён пасьля арышту апазыцыянэра. Рэакцыяй на арышт і выхад расьсьледаваньня сталі масавыя пратэсты ў шмат якіх гарадах Расеі. На іх улады адказалі перасьледам паплечнікаў Навальнага, структуры якога былі абвешчаныя экстрэмісцкімі і забароненыя. Аўтары расьсьледаваньня зараз знаходзяцца за мяжой.
  • Пасьля выхаду фільма Пуцін заявіў, што «палац» яму не належыць, і ён ніколі там ня быў. Прамых доказаў таго, што Пуцін сапраўды жыў ці бываў у гэтым будынку, у расьсьледаваньні няма, аднак з дакумэнтаў відавочна, што да яго мае дачыненьне найбліжэйшае асяродзьдзе прэзыдэнта. Уладальнікам будынка назваў сябе сябар Пуціна бізнэсовец Аркадзій Ратэнбэрг. Як сьцьвярджае каманда Навальнага, з дакумэнтаў аб уласнасьці ня бачна, што ўладальнік будынка сапраўды Ратэнбэрг або яго структуры.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG