Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На расейскім фондавым рынку адбыўся магутны абвал. Экспэрты лічаць, што праз напружанасьць з Украінай


Індэкс РГС падчас таргоў на Маскоўскай біржы ўпаў на 6%

На расейскім фондавым рынку адбыўся найбуйнейшы зь леташняга сакавіка абвал.

У аўторак 18 студзеня індэкс маскоўскай біржы да закрыцьця таргоў апусьціўся на 6,5%, у іншым значэньні — да адзнакі 3328 пунктаў.

Індэкс РТС, які зьяўляецца асноўным індыкатарам фондавага рынку Расеі, упаў на 7,29%, або да 1367 пунктаў. Апошні раз значэньне індэкса РТС было ніжэйшае за 1400 пунктаў у лютым мінулага году.

Акцыі найбуйнейшых расейскіх кампаній – «Газпрома», «Сбера» і «Яндэкса» – таксама ўпалі ў сярэднім на 10%.

Аналітыкі і экспэрты лічаць, што акцыі таньнеюць з прычыны геапалітычнай напружанасьці — у прыватнасьці, праз сытуацыю на расейска-ўкраінскай мяжы, дзе канцэнтруюцца войскі РФ. Абвал фондавых індэксаў адбыўся пасьля публікацыі The New York Times пра нібыта эвакуацыю расейскіх дыпляматаў з Украіны. Захад сьцьвярджае, што Расея рыхтуецца да паўнавартаснага вайсковага ўварваньня ў суседнюю краіну. У Крамлі гэта адмаўляюць.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG