Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Часопіс Forbes уключыў Алексіевіч у топ-50 пасьпяховых жанчын, старэйшых за 50 гадоў


Сьвятлана Алексіевіч, архіўнае фота

Амэрыканскі часопіс Forbes уключыў беларускую пісьменьніцу, нобэлеўскую ляўрэатку Сьвятлану Алексіевіч у сьпіс 50 самых пасьпяховых жанчын, старэйшых за 50 гадоў, у рэгіёне, які ўключае Эўропу, Блізкі Ўсход і Афрыку.

У сьпісе, паводле Forbes, прадстаўленыя «заснавальнікі, дзелавыя і палітычныя лідэры, вучоныя і авангардысты, якія пракладаюць шлях па ўсёй Эўропе, Блізкім Усходзе і Афрыцы».

У разьдзеле, прысьвечаным Сьвятлане Алексіевіч, адзначаецца, што яна стала першай жанчынай зь Беларусі, якая атрымала Нобэлеўскую прэмію па літаратуры.

«Крытык дыктатарскіх рэжымаў, яе працы аб савецкім і постсавецкім жыцьці атрымалі высокую ацэнку за тое, што яны засяроджаныя на асобе і глыбіннай чалавечнасьці людзей, якія апынуліся ў крызісе. У 2020 годзе Алексіевіч далучылася да [прэзідыюму Каардынацыйнай] рады, якая выступае за мірную перадачу ўлады на прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі. Яна была адзінай, каго не арыштавалі за ўдзел [у ім], і ўвосень 2020 году выехала зь Беларусі ў Нямеччыну», — піша Forbes.

Forbes — амэрыканскі фінансава-эканамічны часопіс, адно з найбольш аўтарытэтных і вядомых эканамічных друкаваных выданьняў у сьвеце.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG