Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пачаўся суд над журналістам Івуліным; ICAO падрыхтавала даклад пра інцыдэнт з самалётам Ryanair. Найважнейшае за 17 студзеня


Аляксандар Івулін

Падзеі 17 студзеня

Суд Савецкага раёну Менску 17 студзеня пачаў разгляд крымінальнай справы супраць журналіста выданьня Tribuna.com Аляксандра Івуліна

Суд у Кіеве перанес на 19 студзеня рашэньне па справе экс-прэзыдэнта Ўкраіны Парашэнкі

Беларусаў працягваюць перасьледаваць за іх грамадзянскую пазыцыю. Свабода вядзе хроніку рэпрэсій

Міжнародная праваабарончая арганізацыя (FIDH) падрыхтавала даклад «Пастаўкі інструмэнтаў рэпрэсій у Беларусь» аб незаконным выкарыстаньні зброі для разгонаў дэманстрацый у парушэньне правоў чалавека

Вярхоўны суд канчаткова зьліквідаваў грамадзкае аб’яднаньне «Зьвяно»

Мяркуецца, што расейска-беларускія вайсковыя манэўры пад назвай «Саюзная рашучасьць — 2022» пройдуць у лютым ля межаў Беларусі і Ўкраіны

На гэты момант на рамонт гістарычнай катэдры — касьцёла Сьвятога Станіслава ў Магілёве паступіла 6 тысяч 280 рублёў ахвяраваньняў

З 17 студзеня 2022 году прадпрыемства «Белтэлекам» атрымала права аказваць паслугі сотавай рухомай электрасувязі

Міжнародная арганізацыя цывільнай авіяцыі падрыхтавала даклад пра інцыдэнт з самалётам Ryanair

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG