Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Самалёт Ташкент — Менск выкаціўся за ўзьлётна-пасадачную паласу па прыбыцьці ў Беларусь


Самалёт узбэцкіх авіяліній, архіўнае фота

У Нацыянальным аэрапорце «Менск» з узьлётна-пасадачнай паласы выкаціўся пасажырскі самалёт.

Прыкладна ў 11:45 падчас моцнага сьнегападу і завеі Airbus А-320 авіякампаніі «Ўзбэцкія авіялініі», які выконваў рэйс Ташкент — Менск, пасьпяхова прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце. Аднак у момант стырнаваньня выкаціўся за межы ўзьлётна-пасадачнай паласы, паведаміла прэс-служба Нацыянальнага аэрапорту.

На борце самалёта знаходзяцца 115 пасажыраў. Згодна з папярэднімі зьвесткамі, пацярпелых няма. Самалёт у выніку здарэньня пашкоджаньняў не атрымаў. У адпаведнасьці з рэглямэнтам на месцы працуюць аварыйна-ратавальныя службы.

У аэрапорце таксама адзначылі, што магчымыя зьмены ў раскладзе палётаў у гэтыя суткі. Сачыць за пераносамі палётаў можна на онлайн-табло аэрапорту.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG