Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У менскім мэтро загінуў 26-гадовы мужчына


Менскае мэтро. Ілюстарцыйнае фота

Малады чалавек упаў на рэйкі перад цягніком, які пад’яжджаў да станцыі «Пралетарская» ранкам 17 студзеня.

Паводле Сьледчага камітэту, ён загінуў на месцы. Ведамства паведаміла, што Ленінскім раённым аддзелам Сьледчага камітэту Менска праводзіцца праверка па факце падзеньня хлопца раніцай 17 студзеня на шляху станцыі мэтрапалітэна «Пралетарская» перад цягніком.

Цяпер сьледча-апэратыўная група працуе на месцы здарэньня. Вывучаюцца запісы камэр відэаназіраньня, апытваюцца відавочцы.

Рух цягнікоў адноўлены, мэтрапалітэн працуе ў штатным рэжыме.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG