Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад сёньня ўсе друкаваныя СМІ Ўкраіны маюць перайсьці на ўкраінскую мову


Акцыя каля будынка парлямэнту ў Кіеве ў падтрымку новага закону, 2019 год

У нядзелю, 16 студзеня 2022 году, ва Ўкраіне ўступае ў сілу закон, паводле якога ўсе друкаваныя сродкі масавай інфармацыі на нацыянальным і рэгіянальным узроўні павінны выдавацца выключна на дзяржаўнай мове.

Друкаваныя СМІ могуць выдавацца на іншых мовах толькі пры ўмове, што адначасова яны будуць выходзіць і на дзяржаўнай мове адпаведным накладам.

Закон прадугледжвае, што ўсе моўныя вэрсіі павінны выдавацца пад аднолькавай назвай, адпавядаць адна адной па зьмесьце, аб'ёме і спосабе друку, а іх выпускі павінны мець аднолькавую нумарацыю парадкавых нумароў і выдавацца ў адзін дзень.

Для мясцовых друкаваных СМІ аналягічнае патрабаваньне ўступіць у сілу нашмат пазьней — 16 ліпеня 2024 году. Але яно ня будзе тычыцца выданьняў на крымскататарскай мове і на афіцыйных мовах Эўразьвязу.

Акрамя таго, ад 16 ліпеня 2022 году абавязковым стане выкарыстаньне ўкраінскай мовы ў інтэрфэйсах кампутарных праграм, а таксама на афіцыйных сайтах і старонках у сацыяльных сетках.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG