Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Францыя і Нямеччына маюць намер пасярэднічаць паміж Расеяй і Ўкраінай


Анналена Бэрбок, міністарка замежных справаў Нямеччыны

Міністры замежных справаў Нямеччыны і Францыі абвясьцілі пра новую спробу пасярэдніцтва паміж Расеяй і Ўкраінай. Анналена Бэрбок і Жан-Іў Лё Дрыян у найбліжэйшым часе наведаюць лінію разьмежаваньня ў Данбасе.

Рашэньне аб гэтым прынятае ў пятніцу, 14 студзеня, па выніках сустрэчы міністраў замежных справаў краін ЭЗ у Брэсьце, на захадзе Францыі.

Пасьля нядаўняй кібэратакі на Украіну NATO, ЭЗ і ўлады Нямеччыны паабяцалі аказаць дапамогу Кіеву, паведаміла «Deutsche Welle».

Анналена Бэрбок 17 студзеня мае сустрэцца ў Кіеве з прэзыдэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім і кіраўніком украінскага МЗС Дзьмітрыем Кулебам. Потым яна накіруецца ў Маскву для сустрэчы з кіраўніком МЗС Расеі Сяргеем Лаўровым.

На сустрэчы ў Брэсьце Бэрбок сказала сваім калегам на міністэрскіх пасадах, што мае намер выкарыстоўваць усе даступныя каналы камунікацыі з Расеяй, і падкрэсьліла, што гэта запатрабуе цягавітасьці, цярпеньня і, як яна выказалася, «моцных нэрваў».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG