Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча зробіць больш жорсткімі ўмовы атрыманьня візы Poland Business Harbour для беларусаў


Ілюстрацыйнае фота

З 1 лютага прэтэндэнту зь Беларусі на візу спатрэбіцца рэкамэндацыя ад адной з кампаній-партнэраў праграмы (іх больш за 300).

На афіцыйным партале дзяржаўных паслуг Польшчы gov.pl зьявіўся анонс: праграма Poland Business Harbour пашыраецца геаграфічна (Азэрбайджан), але звужаецца з пункту гледжаньня крытэраў для ўдзельнікаў зь Беларусі, піша dev.by.

З 1 лютага прэтэндэнту на візу зь Беларусі спатрэбіцца рэкамэндацыя ад адной з кампаній-партнэраў праграмы (сёньня іх больш за 300, сьпіс застаецца адкрыты). Раней гэтае правіла распаўсюджвалася на іншыя краіны-ўдзельніцы Poland Business Harbour, а беларусу было дастаткова дыплёма па ІТ-спэцыяльнасьці або вопыту працы ў ІТ больш за год.

Для грамадзянаў Беларусі праграма дзейнічае па ранейшых правілах да 31 студзеня 2022 году. З 1 лютага правілы праграмы для ўсіх удзельнікаў PBH (Беларусь, Армэнія, Грузія, Малдова, Расея, Украіна, Азэрбайджан) будуць аднолькавыя.

Poland Business Harbour — праграма польскага ўраду, якая прапануе спэцыялістам IT-сфэры, стартапам і ІТ-кампаніям «без праблемаў пераехаць у Польшчу».

Раней польскія чыноўнікі паведамлялі пра 18 300 візаў, выдадзеных з пазнакай Poland Business Harbour. Большасьць зь іх атрымалі беларусы — грамадзянам іншых краін яны даступныя толькі зь ліпеня 2021 году. Згодна са зьвесткамі польскага памежнага камітэту, па візе Poland Business Harbour у краіну заехалі 7,6 тысячы беларусаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG