Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўстралія зноў анулявала візу Новаку Джокавічу


Новак Джокавіч

Аўстралія другі раз анулявала візу сэрбскаму тэнісісту, першай ракетцы сьвету Новаку Джокавічу. Адпаведнае рашэньне прыняў міністар іміграцыі Алекс Гоўк.

Паводле міністра, адмена візы прадыктаваная клопатам аб здароўі грамадзян і адпавядае грамадзкім інтарэсам краіны.

Адмену першай візы спартовец аспрэчыў у судзе і выйграў справу. Ануляваньне другой візы будзе абскарджанае. Юрысты Джокавіча спадзяюцца, што тэнісіст зможа застацца ў краіне і ўзяць удзел у турніры Australian Open. Ён адкрываецца 17 студзеня.

Джокавіч прыляцеў у Аўстралію 5 студзеня. Памежны кантроль у аэрапорце Мэльбурну палічыў, што спартовец беспадстаўна атрымаў мэдычны адвод ад вакцынацыі супраць COVID-19. Пазьней высьветлілася, што ў анкеце таксама ёсьць недакладнасьць. Там было сказана, што апошнія два тыдні Джокавіч не падарожнічаў, аднак ён езьдзіў у Гішпанію. Тэнісіста затрымалі і адабралі тэлефон. Пасьля ўлады анулявалі яго візу і выдалі рашэньне аб дэпартацыі з Аўстраліі.

Спартовец абскардзіў рашэньне. Суд адмяніў рашэньне ўладаў аб ануляваньні візы тэнісіста, а таксама пастанавіў, што зь яго павінны зьняць карантынныя абмежаваньні і адпусьціць з гатэля, дзе ён заставаўся ў ізаляцыі на час разбору. Спартовец прыступіў да трэніровак у Мэльбурне.

12 студзеня Джокавіч патлумачыў неадпаведнасьці ў дакумэнтах тым, што ягоны агент, які запаўняў анкету, зрабіў ненаўмысную памылку.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG