Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэкорд: ва Ўкраіне расказалі, колькі купілі ў Беларусі электраэнэргіі і колькі за яе заплацілі


Ілюстрацыйная выява

Беларусь у 2021 годзе прадала Ўкраіне рэкордны за апошнія сем гадоў аб’ём электраэнэргіі — 1,176 мільярда кВт-гадзін.

Паводле Нацыянальнай энэргетычнай кампаніі Ўкраіны «Укренерго», у 2020 годзе пастаўкі беларускай электраэнэргіі склалі 152,3 мільёна кВт-гадзін, у 2019 — 851,3 мільёна кВт-гадзін.

У 2016-2018 гадах паcтаўкі беларускай электраэнэргіі ажыцьцяўляліся толькі для энэргазабесьпячэньня так званых тупіковых раёнаў памежных населеных пунктаў Беларусі і Ўкраіны.

З пачатку 2022 году Беларусь экспартавала ва Ўкраіну больш як 200 мільёнаў кВт-гадзін электраэнэргіі.

Паводле ацэнкі «Ўсеўкраінскай энэргетычнай асамблеі», прыблізны кошт беларускай энэргіі за 2021 годзе і 11 дзён 2022-га склаў 118 мільёнаў даляраў.

Пастаўкі беларускай электраэнэргіі ажыцьцяўляюцца толькі праз прыватныя кампаніі. Адна зь іх — «Тет груп», створаная Віталём Бутэнкам, адным з былых мэнэджараў кампаніі ўкраінскага мільярдэра Рыната Ахметава.

Старшыня парлямэнцкага камітэту энэргетыкі і жыльлёва-камунальных паслуг Андрэй Герус, дэпутат праўладнай фракцыі «Слуга народу», у адным са сваіх інтэрвію заявіў, што «Тет груп» ажыцьцяўляе пастаўкі электраэнэргіі зь Беларусі не паводле рынкавых прынцыпаў і зьвязаная з кампаніяй, зарэгістраванай ў ААЭ.

Другую кампанію-пастаўшчыка беларускай энэргіі — ТАА «ЕЛЕКТРО КОМ’ЮНІТІ» Аляксандра Ткачэнкі — зьвязваюць з дэпутатам Яўгенам Шаўчэнкам, які сёлета ў красавіку сустракаўся з Аляксандрам Лукашэнкам і цяпер кантактуе зь Юрыем Васкрасенскім.

Зь вясны 2021 году ва Ўкраіне дзейнічала забарона на пастаўкі электраэнэргіі зь Беларусі, але зь лістапада яна страціла сваю моц.

Беларусь аднавіла свае пастаўкі з 6 лістапада аднавіць пастаўкі. Паводле незалежных энэргетычных экспэртаў ва Ўкраіне, цяпер Беларуская АЭС працуе пераважна на ўкраінскі рынак.

Цяпер Украіны рыхтуе сваю энэргетычную сыстэмы да адключэньня ад энэргаасыстэм Беларусі і Расеі, каб ужо ў 2023 годзе далучыцца да эўрапейскай энэргасыстэмы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG