Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы вырашылі зьніжаць цэны на паліва, газ, прадукты харчаваньня і ўгнаеньні


Прэм'ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі

Прадстаўляючы антыінфляцыйную праграму на прэс-канфэрэнцыі, польскі прэм’ер Матэвуш Маравецкі паведаміў аб зьніжэньні цэнаў на паліва, газ, харчы і ўгнаеньні.

Кіраўнік ураду абʼявіў, што на працягу шасьці месяцаў, пачынаючы з 1 лютага, стаўка падатку на даданую вартасьць на паліва зьнізяць з 23 да 8%.

«Гэта будзе радыкальнае зьмяненьне цэнаў. Палякі ўбачаць на запраўках яшчэ больш нізкія цэны на паліва. Я спадзяюся, што гэта адбудзецца ўжо праз тры, максымум праз чатыры тыдні. Гэтыя выдаткі бюджэт польскай дзяржавы бярэ на сябе», — сказаў кіраўнік урада.

Маравецкі таксама паведаміў, што ўрад прыняў рашэньне аб зьніжэньні стаўкі падатку на даданую вартасьць на харчы да 0%. Гэта датычыцца большасьці прадуктаў харчаваньня. Як сказаў прэмʼер, паводле ўрадавых разьлікаў, пасьля зьніжэньня стаўкі ПДВ у кашальку кожнага паляка павінна заставацца на 45 злотых больш, а гэта крыху менш за 10 эўра.

Польскі прэмʼер таксама заклікаў кліентаў правяраць, ці сапраўды ўладальнікі крамаў зьнізілі цэны на прадукты харчаваньня. Прэмʼер-міністар заявіў, што з 1 лютага стаўка ПДВ на ўгнаеньні таксама складзе 0 працэнтаў. Таксама ўрад зьнізіў стаўку ПДВ на прыродны газ з 23 да 8 працэнтаў, адмяніў акцыз на электраэнэргію і зьнізіў стаўкі ПДВ на электраэнэргію з 23 да 5 працэнтаў, а таксама стаўку ПДВ на ацяпленьне з 23 да 8 працэнтаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG