Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 11 студзеня: салдата тэрміновай службы пакаралі 3 месяцамі гаўптвахты за пратэсты ў жніўні 2020 году


Салдаты ў Менску. Архіўнае фота

Перасьлед беларусаў з палітычных матываў не спыняецца. Свабода вядзе хроніку рэпрэсій.

У судзе Заводзкага раёну Менску разгледзелі крымінальную справу салдата тэрміновай службы.

Як паведамляе прэс-служба Генпракуратуры, яго абвінавацілі ў тым, што 10 і 11 жніўня 2020 году ён браў удзел у пратэстах на праспэкце Пераможцаў у Менску, «выходзіў на праезную частку дарогі, на законныя патрабаваньні супрацоўнікаў органаў унутраных спраў спыніць супрацьпраўныя дзеяньні не рэагаваў».

«У выніку быў блякаваны рух аўтамабіляў, што прывяло сярод іншага да збою ў рабоце грамадзкага транспарту», — напісалі ў пракуратуры.

Адным з доказаў віны сталі фатаздымкі, якія хлопец разьмясьціў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы.

Яго прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, зьвязаных зь яўным непадпарадкаваньнем законным патрабаваньням прадстаўнікоў улады, якія прывялі да парушэньня працы транспарту і прадпрыемства) Крымінальнага кодэксу Беларусі.

Суд прызначыў яму тры месяцы арышту з адбываньнем на гаўптвахце вайсковай камэндатуры.

Чарговы раз затрымалі берасьцейскую актывістку Алену Гнаўк

Як паведамілі тэлеканалу Белсат сваякі жанчыны, яна атрымала 15 сутак за парушэньне рэжыму адбываньня «хатняй хіміі» і да 25 студзеня будзе знаходзіцца ў Пружанскім ізалятары часова ўтрыманьня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG